Свята Божага Цела ў Карэлічах прынесла парафіянам радасць і супакой (фота). 21.by

Свята Божага Цела ў Карэлічах прынесла парафіянам радасць і супакой (фота)

21.06.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста напоўніла дажджлівы вечар у Карэлічах узнёслым і светлым настроем. Свята Божага Цела сабрала разам у касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі маленькіх і дарослых парафіян з райцэнтра і навакольных вёсак. Праз надвор’е працэсія адбылася ў храме, але захавала сваю непаўторную атмасферу.

Падчас казання айцец Ануфрый Альховік зазначыў: «Мы з асаблівай падзякай і любоўю падыходзім да ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Бо Эўхарыстыя — гэта сэрца нашага Касцёла, якое б’ецца ў табернакулуме, а таксама ў кожным з нас». І дадамо, што б’ецца яно ўдзень і ўначы, калі ззяе сонейка і калі лье дождж. А пачуць гэтае сэрца нават у самую цёмную гадзіну жыцця нам заўжды дапаможа вера.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

❤ ФОТАГАЛЕРЭЯ СВЯТА










 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
❤ Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста напоўніла дажджлівы вечар у Карэлічах узнёслым і светлым настроем. Свята Божага Цела сабрала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика