Сёння, 21 чэрвеня, чарговыя ўзнагароды атрымалі яшчэ два чалавекі з Райцаўскага сельсавета — вязень нацызму Міхаіл Антонавіч Уласевіч і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Канстанцінавіч Пліско. Юбілейныя медалі ўручылі намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Быліч, намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне Карэліцкага раёна ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Валянцін Васько, першы сакратар РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Яўгеній Пархамовіч і намеснік старшыні СВК «Свіцязянка-2003» па ідэалагічнай рабоце Алена Клаўсуць.
Былы вязень Михаіл Антонавіч Уласевіч з вёскі Забердава Райцаўскага сельсавета
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Канстанцінавіч Пліско з вёскі Мінакі Райцаўскага сельсавета
Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара