Праздник Ивана Купалы прошёл на Сенненщине. 21.by

Праздник Ивана Купалы прошёл на Сенненщине

11.07.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Сянне прайшло любімае народам Купалле. Летні вечар сабраў на традыцыйнае гулянне ў парк 40-годдзя Перамогі моладзь і людзей сталага ўзросту.


  Па сцэнарыі, распрацаваным сенненскімі культработнікамі, героямі свята сталі персанажы вядомага твора Янкі Купалы Адольф Быкоўскі і Паўлінка, якая ўвесь час кпіла з расфуфыранага і недалёкага пана. Іх жартаўлівыя сутычкі на працягу святочнай праграмы весялілі сенненцаў і гасцей горада, кожны з якіх знайшоў у гэты вечар нешта цікавае для сябе.


Адных захапіла гісторыя ўзнікнення свята. Іншыя з імпэтам вучыліся плесці купальскія вянкі, каб потым прыняць удзел у конкурсе на лепшы выраб. У старадаўнія часы купальскія вянкі дзяўчаты пускалі на ваду, а хлопцы стараліся іх вылавіць. Лічылася, калі юнак верне вянок яго гаспадыні, паміж імі абавязкова завяжацца дружба, якая скончыцца вяселлем. А яшчэ на Купалле шмат варажылі. Не прамінулі скарыстацца такой магчымасцю сучасныя дзяўчаты. Тым больш, што ім прапанавалі майстар-клас у старадаўніх традыцыях.


 Хтосьці разам з Паўлінкай і Сымонам пайшоў шукаць папараць-кветку. Каб гэта лягчэй было зрабіць, вядучыя аб’явілі квэст «Пошукі папраць-веткі», дзе давалі падказкі, якія хаваліся ў розных месцах парку. Аказалася, што сёлета папараць расцвіла… прама на капелюшы пана Быкоўскага.

 Затым дзейства перамясцілася да палаючага вогнішча, дзе яго ўдзельнікі вадзілі карагоды, каб, як лічылася, ачысціцца ад усяго злога і нядобрага.

 

Закончылася купальскае гулянне канцэртам, больш половы нумароў якога гледачы ўжо мелі магчымасць убачыць, бо выступленні артыстаў удала былі «ўплецены» ў агульную канву сцэнарыя свята. Артыстаў мастацкай самадзейнасці раёна сенненцы як заўсёды прымалі цёпла і прыязна.

 

Таццяна Буракова.

 Фота Аляксандра Карбоўскага.   

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Сянне прайшло любімае народам Купалле. Летні вечар сабраў на традыцыйнае гулянне ў парк 40-годдзя Перамогі моладзь і людзей сталага ўзросту.   Па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика