Сёння ў райвыканкаме ўшаноўвалі бронзавага прызёра зборнай Беларусі па баскетболу 3х3 ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску Анастасію Сушчык – ураджэнку горада Століна.
Старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі ўручыў Анастасіі Сушчык вышэйшую ўзнагароду Столінскага раёна — Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта.
Павіншаваць са спартыўным поспехам і пачуць уражанні ад Еўрапейскіх гульняў з першых вуснаў прыйшлі блізкія Анастасіі людзі — настаўнікі, трэнеры, сябры і прыхільнікі баскетболу.
Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы.
Тэкст і фота Галіны ГАШЧУК