Па рашэнні ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Столінскага райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на Дошку гонару ў раённай газеце “Навіны Палесся” 22 ліпеня заносяцца:
ААТ «Новая Прыпяць» (дырэктар Антановіч Іван Мікалаевіч), дзе ўбрана 36,1 працэнта агульных плошчаў збожжавых і зернебабовых культур пры ўраджайнасці 55,7 цэнтнера з гектара.
КАМБАЙНЕРЫ
Свірскі Леанід Уладзіміравіч і Леська Рыгор Арсенцьевіч з СВК “Фядорскі”, якія на “Лексіён-460” убралі 178,8 га і намалацілі 795,3 тоны збожжа;
Харавец Валерый Юр’евіч і Пачко Анатоль Сяргеевіч з КУВП “Манькавічы”, якія на “КЗС-1218” убралі 174,5 га і намалацілі 724,9 тоны збожжа;
Шуканаў Уладзімір Паўлавіч і Багатка Дзмітрый Вітальевіч з СВК “Фядорскі”, якія на “Лексіён-670” убралі 133,7 га і намалацілі 724,9 тоны збожжа.
ВАДЗІЦЕЛІ
Колб Лявонцій Іванавіч з КСУП “Рухчанскі”, які на МАЗ-555102 перавёз 804 тоны збожжа;
Пашкевіч Мітрафан Фёдаравіч з КСУП “Беражное”, які на МАЗ-555142 перавёз 785,3 тоны збожжа.
МАЛАДЫЯ ВАДЗІЦЕЛІ
Яхнавец Дзмітрый Васільевіч з КУВП “Манькавічы”, які на ГАЗ-САЗ-35071 перавёз 740,4 тоны збожжа.
АПЕРАТАРЫ НА СУШЦЫ, ДАПРАЦОЎЦЫ ЗБОЖЖА
Наздрын-Платніцкі Ула-дзімір Уладзіміравіч і Бараноўскі Сяргей Іванавіч з КУВП “Манькавічы”, якія на ЗСК-30 перапрацавалі 2227 тон збожжа.