В Докшицах прошла выездная летучка главных редакторов СМИ Витебской области + ФОТО. 21.by

В Докшицах прошла выездная летучка главных редакторов СМИ Витебской области + ФОТО

24.07.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_7668
На мінулым тыдні наш раён прымаў удзельнікаў выязной лятучкі галоўных рэдактараў друкаваных СМІ вобласці, якія сабраліся, каб абмеркаваць “Стан і развіццё сучаснай рэгіянальнай газеты: новыя фарматы і канкурэнтаздольнасць”.

Нараду праводзіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Пётр Гнуценка. Гасцей прывітаў старшыня райвыканкама Алег Пінчук. Ён пазнаёміў журналістаў з раёнам, адзначыў, якая важная роля адводзіцца раённай газеце ў рабоце мясцовай улады з насельніцтвам.
Пра сучасныя тэхналогіі суправаджэння, прасоўванне кантэнту, маркетынгавыя хады і іншыя акалічнасці работы з інтэрнэт-версіяй газеты расказаў удзельнікам лятучкі галоўны рэдактар райгазеты “Родныя вытокі” Аляксандр Варанковіч. Яго кандыдатура была абрана невыпадкова, бо, як вядома, менавіта сайт “Родных вытокаў” па выніках дзейнасці ў 2018 годзе прызнаны лепшым сайтам друкаваных СМІ вобласці. Вельмі цікавым і прафесійна патрэбным быў агляд нашай “раёнкі” галоўным рэдактарам раённай газеты “Полацкі веснік” Святланай Чаркоўскай, якая выступала ў якасці незалежнага эксперта. Яна ж падзялілася ведамі, якія атрымала, калі была ў творчай камандзіроўцы ў рэдакцыях “Расійскай газеты”, “Камсамольскай праўды” ў Маскве. Майстар-клас атрымалі прысутныя ад галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Святланы Дзядзінкінай, якая прааналізавала праблему штампаў і стылістычных памылак на старонках газет, работу па асобных тэматычных накірунках. Багатым на рэкамендацыі, канкрэтныя практычныя парады было выступленне намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Анатоля Гуцуляка.

 


У другой частцы мерапрыемства яго ўдзельнікі пабывалі на “Зажынках” у ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, у час агляднай экскурсіі пазнаёміліся з выдатнымі месцамі Докшыц, творчасцю раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Аформленая выстава вырабаў гэтай установы зацікавіла журналістаў. Вельмі цёплым атрымалася знаёмства з прышкольнай гаспадаркай Бягомльскай школы-інтэрнат, дзе гасцям паказалі магчымасці сацыялізацыі школьнікаў. Пра ваеннае мінулае раёна яны даведаліся ў Бягомльскім музеі народнай славы, у час прагляду рэканструкцыі трагічных падзей гібелі Шунеўкі. Усклалі кветкі да брацкай магілы на плошчы імя І.С. Палявога ў Докшыцах і на мемарыяльным комплексе “Праклён фашызму”.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота Я. Малевіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні наш раён прымаў удзельнікаў выязной лятучкі галоўных рэдактараў друкаваных СМІ вобласці, якія сабраліся, каб абмеркаваць “Стан і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика