Лукашенко назначил парламентские выборы в Беларуси на 7 и 17 ноября
06.08.2019
—
Новости Общества
|
Указамі прадугледжана, што Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізуе правядзенне выбараў і ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах. Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы павінны не пазней за 8 кастрычніка 2019 года правесці вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і забяспечыць выкананне іншых аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Савет Рэспублікі. У сваю чаргу дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі павінны забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў. Савету Міністраў даручана забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне абодвух выбараў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя агульнадзяржаўныя пытанні. Указы ўступаюць у сілу з дня іх афіцыйнага апублікавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы нумар 293 і нумар 294 аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага... |
|