В конкурсе профмастерства среди молодых строителей лучшим стал Вячеслав Ефимович. 21.by

В конкурсе профмастерства среди молодых строителей лучшим стал Вячеслав Ефимович

06.08.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Конкурс прафмайстэрства
Хто лепшы тынкоўшчык?
Добрай традыцыяй у Шумілін-скай ПМК-70 стала правядзенне конкурсаў прафесійнага майстэрства сярод маладых будаўнікоў. Такія мерапрыемствы  садзейнічаюць прафе-сійнаму росту маладых будаўнікоў, перамагчы ў іх прэстыжна і ганарова. Конкурс арганізавалі і правялі адміністрацыя і прафсаюзны камітэт прадпрыемства, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА БРСМ.
Сёлета конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы па прафесіі” сярод маладых будаўнікоў  прайшоў у Гарадку, дзе Шумілінская ПМК-70  узводзіць новы шмат-кватэрны дом. У конкурсе бралі ўдзел Вячаслаў Ефімовіч, Уладзіслаў Цвяткоў і Ігар Нікалаеў з брыгады Міхаіла Лабоўкіна, Дзмітрый Блыкін, Сяргей Патапаў і Валерый Ісафатаў з брыгады Юліі Бяззубенкі. “У мінулым годзе мы падзялілі першае месца, – расказалі перад спаборніцтвамі Вячаслаў Ефімовіч і Уладзіслаў Цвяткоў. – Сёлета хочацца падчас конкурсу высветліць, хто з нас лепшы”.
Асноўны этап практычны. За адну гадзіну будаўнікі павінны былі атынкаваць сцены. Перад пачаткам работы члены журы падкрэслілі, што ўлічвацца будуць  як якасць, так і аб’ём. З якасцю работ ні ў каго не было праблем, так што ўсё вырашылі аб’ёмы. Лепшы вынік паказаў Вячаслаў Ефімовіч, які атынкаваў каля 26 квадратных метраў сцяны. Другі вынік (амаль 24 кв. м) у Ігара Нікалаева, трэці – ва Уладзі-слава Цвяткова.
Вырашальным для размеркавання прызавых месцаў стаў тэарэтычны конкурс. У сучасным будаўніцтве адной практыкі не дастаткова. Для таго, каб якасна, правільна і хутка выканаць будаўнічыя работы, неабходна мець грунтоўную  тэарэтычную базу. Як паказаў конкурс, з тэорыяй у маладых шумілінскіх будаўнікоў усё ў парадку:  усе канкурсанты няблага справіліся з прапанаванымі заданнямі.   У выніку перамогу атрымаў Вячаслаў Ефімовіч, другім стаў Уладзіслаў Цвяткоў, трэцім – Ігар Нікалаеў.
Пасля падвядзення вынікаў лідар прафсаюзнай арганізацыі Шумілінскай ПМК-70 Ірына Пушнова ўручыла ўдзельнікам конкурсу падарункі. А на  ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню будаўніка, пераможцам і ўдзельнікам конкурсу прафмайстэрства будуць уручаны дыпломы і падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкама ГА БРСМ.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Конкурс прафмайстэрства Хто лепшы тынкоўшчык? Добрай традыцыяй у Шумілін-скай ПМК-70 стала правядзенне конкурсаў прафесійнага майстэрства сярод маладых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика