Прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі Карэліцкага раёна наведалі Музей яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку. 21.by

Прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі Карэліцкага раёна наведалі Музей яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку

08.08.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штогод члены ветэранскай арганізацыі раёна наведваюць гістарычныя і памятныя мясціны Беларусі. Зусім нядаўна адбылася цікавая паездка на суседнюю Навагрудчыну.


Мы даведаліся, што пры Навагрудскім раённым краязнаўчым музеі створана новая экспазіцыя «Музей яўрэйскага супраціўлення». Усё гэта зроблена дзякуючы Тамары Рыгораўне Вяршыцкай, якая шмат увагі на працягу сваёй працы дырэктарам у краязнаўчым музеі аддала менавіта тэме барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Адказны сакратар раённай ветэранскай арганізацыі Галіна Ульянка арганізавала для актывістаў ветэранскага руху раёна паездку ў Навагрудскі краязнаўчы музей, каб убачыць новую экспазіцыю. У музеі мы пазнаёміліся з гісторыяй горада і яго знакамітымі людзьмі. Затым з Тамарай Рыгораўнай пайшлі да экспазіцыі «Музей яўрэйскага супраціўлення».

Toe, што мы там убачылі і пачулі, пакінула незабыўны след у нашых думках і сэрцы. Затаіўшы дыханне, мы слухалі экскурсавода. Цяжка было ўявіць, што давялося вынесці тым людзям у гета. Але прага жыцця дапамагла ўсё перамагчы. Яўрэі жылі ў бараках, дзе раней была стайня. Hi цяпла, ні вады, ні святла там не было, толькі 65 сантыметраў на нарах. Некаторыя вязні вырашылі ўцякаць. Пазней пры правядзенні раскопак быў знойдзены тунэль, па якім 227 чалавек выбраліся на волю. У кожнага з іх па-свойму склаўся лёс. У кагосьці трагічны, многія ж трапілі ў партызаны і актыўна ўдзельнічалі ў барацьбе з ворагам.

Дамоў мы вярталіся моўчкі. Надоўга застануцца ў нашай памяці незабыўныя падзеі тых часоў. Такое забыць немагчыма. Аб гэтым павінны ведаць сучаснае і будучыя пакаленні. Спадзяёмся, што тыя планы, пра якія гаварыла нам Т. Р. Вяршыцкая, збудуцца, і мы зможам пазнаёміцца з невядомымі да гэтага часу імёнамі патрыётаў нашай роднай Беларусі.

Алена ТОЛМАЧ,
ветэран працы, член прэзідыума райсавета ветэранаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод члены ветэранскай арганізацыі раёна наведваюць гістарычныя і памятныя мясціны Беларусі. Зусім нядаўна адбылася цікавая паездка на суседнюю Навагрудчыну....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика