Беларускі айцішнік загінуў у Расіі падчас скокаў з парашутам
13.08.2019 13:42
—
Новости Общества
|
Падчас скокаў з парашутам у Расіі загінуў 35-гадовы беларус Сяргей Бязручонак, Сяргей Бязручонак каля 8 гадоў жыў і працаваў за мяжой — у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Ён займаўся маркетынгам у IT-кампаніях. Захапляўся экстрымам: фрыдайвінгам, скокамі з парашутам. Апошняе і прывяло да трагедыі. Бязручонак загінуў ў Расіі пад Разанню, дзе скакаў з парашутам. Як паведамілі сваякі Сяргея, парашут раскрыўся, але былі нейкія праблемы пры прызямленні. У выніку Бязручонак атрымаў траўмы, упаў у кому. 12 жніўня ён памёр. Яму было 35 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яму было 35 год. Па словах сваякоў, нешта здарылася падчас прызямлення.
|
|