Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”.
У праграме фестывалю:
- выступленні калектываў і артыстаў з Польшчы, Літвы, Аўстрыі і Беларусі;
- прэзентацыя беларускай, польскай, габрэйскай і літоўскай культур;
- выставы;
- адкрыццё мемарыяльнага комплексу у гонар аўтара рамана “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”, Сяргея Пясецкага (госці фэсту даведаюцца “хто ж ён, Каханак Вялікай Мядзведзіцы?” і пазнаёмяцца з новай легендай Ракава. А апынуўшыся каля мемарыялу, асабліва пасля заходу сонца, кожны атрымае асобыя уражанні);
- кірмаш “Горад майстроў”;
- “Fashion style па-беларуску ” (выстава-продаж, паказы, інтэрактыў);
- “Эка-двор” (выстава-продаж, майстар-класы);
- дзіцячая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі і конкурсам малюнкаў крэйдай на асфальце;
- літаратурны падворак “Чытаем разам вершы беларускіх паэтаў”;
- інтэрактыўная пляцоўка “Карагод” ( танчым і спяваем разам);
- “Кулінарны батл”;
- квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”;
- бясплатныя экскурсіі па Ракаву;
- мастацкі пленэр.
Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі і акунуцца ў непаўторную атмасферу.
Хэдлайнеры фестывалю – Гурт “Лявон Вольскі” (Беларусь) і “Tekla Klebetnica” (Польшча).