Дзень суседа ў Калацічах. 21.by

Дзень суседа ў Калацічах

06.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“Лепей блізкія суседзі, чым далёкая радня” — сцвярджае народная мудрасць, і з ёй нельга не пагадзіцца. Згодны з гэтым і работнікі Калаціцкага сельскага Дома культуры, якія ў мінулую пятніцу, 30 жніўня, запрасілі ўсіх аднавяскоўцаў на Дзень суседа. Шчыра прызнаюся, ведаючы некаторую інертнасць нашых людзей, я нават не чакала, што так шмат народу прыйдзе на гэтае свята. З другога боку, чаму і не? Канец рабочага тыдня, цудоўнае жнівеньскае надвор’е, бадзёрая музыка кліча прыходзіць і весці з сабой хеўру. Вось і сабралася нямала моладзі, сем’яў з маленькімі дзеткамі, прыйшло шмат людзей старэйшых, больш за тое — на імпрэзу ў Калацічы прыехалі нават з Заполля (а чым яны не суседзі, жыхары суседняй вёскі?).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Лепей блізкія суседзі, чым далёкая радня” — сцвярджае народная мудрасць, і з ёй нельга не пагадзіцца. Згодны з гэтым і работнікі Калаціцкага сельскага Дома...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика