Вкусно пообедать в Докшицах: миссия проблематичная. 21.by

Вкусно пообедать в Докшицах: миссия проблематичная

07.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

obed4
Калі прыехала ў Докшыцы, папярэдзілі, што зняць кватэру будзе  складана, але не чакала, што таксама праблематычна і паўнавартасна паабедаць.

Правільнае харчаванне — залог здароўя. Шмат хто з нас грашыць перакусамі замест таго, каб мець 3-4 паўнавартасныя прыёмы ежы, як раяць урачы-дыетолагі. І калі на сняданак можна падсілкавацца сырком або булачкай, то пажадана, каб абед быў карысным і збалансаваным.
У крокавай даступнасці ад рэдакцыі пяць кропак грамадскага харчавання: пельменная «Лепім самі», рэстаран «Бярэзіна», кафэ «Шарм», «Ачаг» і бар «Александрыя». Аб’ядноўвае ўсе гэтыя ўстановы бедны асартымент. У меню звычайна адно-два найменні супу, 3-4 салаты з маянэзам і некалькі банальных гарніраў накшталт грэчкі або бульбянога пюрэ.
Больш за ўсё не пашанцавала ў рэстаране «Бярэзіна» і бары «Александрыя». У першую грамадскую кропку харчавання хадзіла два разы, — і двойчы дзяўчына-афіцыянтка казала, што яны ў дадзены момант не абслугоўваюць наведвальнікаў, хоць дзверы ў рэстаран былі адчынены і ніякай папераджальнай шыльды на іх не вісела. «Александрыя» засмуціла яшчэ больш. Па-першае, там не працаваў тэрмінал, а наяўных грошай у мяне з сабой было зусім няшмат, што моцна абмежавала ў выбары стравы. Заказала сырнікі з гарбатай, але ў залу выйшла работніца кухні і паведаміла, што сырнікаў няма — скончыліся. Тады заказала грэчку, але яе ўжо таксама не было. Ад безвыходнасці прыйшлося пайсці дэгуставаць знакамітыя пельмені ў «Лепім самі».
Акрамя пельменяў, у меню «Лепім самі» значацца піца, ролы, пірожныя, дранікі і бліны. Нішто з гэтага не адпавядае паняццю «правільнае харчаванне», і людзям, якія схільныя да паўнаты, варыянт штодня абедаць мучным або тлустым не падыходзіць.
У «Шарме» і «Ачагу» падаюць гарачыя абеды. Гэта радуе, але абе- дзвюм установам не перашкодзіла б разнастаіць асартымент. Вельмі недарэчна ў меню глядзіцца раздзел дэсертаў, дзе ўсяго толькі адна пазіцыя — лімоны з цукрам. Акрамя таго, «Шарм» так часта бывае зачынены на спецабслугоўванне, што гэта выклікае рознага роду падазрэнні: альбо там гэтак жа, як у «Александрыі», раптам заканчваюцца прадукты, альбо персанал любіць адпачываць. Пра залішне стракаты інтэр’ер установы тактоўна прамаўчу.
Што мы маем у выніку? Альбо вы ідзяце ў «Лепім самі», таму што гэта адзінае кафэ, якое адчынена заўсёды, альбо абедаеце дома.
Маленькім гарадам, такім, як Докшыцы, не хапае сеткавых кафэ накшталт «Гаража» або «Васількоў». Але, на жаль, гэтыя сеткі наўрад ці прыйдуць сюды, таму што паток кліентаў будзе значна меншым, чым патрабуецца іх уладальнікам. Развіваць падобнае грамадскае харчаванне у райцэнтрах проста нявыгадна, і гэта сумна, бо хацелася б, каб дакшычане таксама паспрабавалі фалафель з хумусам.
А пакуль — пельмені дык пельмені…
Настасся ФЕШЧАНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі прыехала ў Докшыцы, папярэдзілі, што зняць кватэру будзе  складана, але не чакала, што таксама праблематычна і паўнавартасна паабедаць. Правільнае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика