Известный белорусский поэт и журналист Константин Киреенко в 1944 году принимал участие в освобождении Турца. 21.by

Известный белорусский поэт и журналист Константин Киреенко в 1944 году принимал участие в освобождении Турца

08.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

12 снежня 2018 года нашаму вядомаму беларускаму паэту, перакладчыку, журналісту Канстанціну Ціханавічу Кірэенку споўнілася сто гадоў. На жаль, ён не дажыў да нашых дзён, калі адзначаюцца юбілеі з Дня Перамогі, вызвалення нашай  мясцовасці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён, Канстанцін Кірэенка, разам са сваімі сябрамі-карэспандэнтамі прымалі актыўны ўдзел у вызваленні нашай мясцовасці, у прыватнасці, мястэчка Турэц.

У чэрвені 1944 года на суткі ў Турцы прыпынілася шмат ваенных. Яны частавалі нас хлебам, кансервамі. Мы толькі што вярнуліся з-пад Лыкавіч, дзе хаваліся ад ворага. З дапамогай карэспандэнтаў мы перасяліліся на Паштовую вуліцу ў палову яўрэйскага дома. Тут адбылося знаёмства Канстанціна Кірэенкі з маёй стрыечнай сястрой Лідай. Быў вечар, зацішша ад стрэлаў. Цёмныя хмары зацягнулі неба. Карэспандэнты збіраліся наведаць кіно ў памяшканні сінагогі, на Ярэміцкай вуліцы, нават мяне запрашалі. На той час мне было амаль дзевяць гадоў, брату — два.

Назаўтра ваенныя пакінулі Турэц, але знаёмства Канстанціна Ціханавіча Кірэенкі з маёй сястрой прадаўжалася. Ён часта прысылаў пісьмы, у якіх былі вершы, франтавыя падзеі. А калі скончылася вайна, папрасіў рукі сястры і забраў Лідачку ў Мінск.

Нават ужо будучы вядомым беларускім паэтам, ён часта наведваўся ў нашы мясціны. Любіў парыбачыць на Нёмане, які яму нагадваў раку дзяцінства Сож. Для нас, дзяцей вайны, якія вучыліся ў сталіцы ці працавалі, яго кватэра па вуліцы Пуліхава была роднай.

Вершы, паэмы паэта вывучаліся ў школе. Многія пакладзены на музыку, і гучаць як сапраўдныя мелодыі. «Пах чабаровы…» не толькі лёгка пяецца, але кожны радок радуе душу, прыдае бадзёрасць.

Радзіма для яго — родная маці, якую ён горача любіў. Сваёй маці прысвяціў шматлікія вершы і паэмы.

Прайшоўшы цяжкія вёрсты вайны, адчуваючы вялікую адказнасць за выхаванне будучага пакалення і звяртаючыся да моладзі, піша:

Ці ведаеш ты, ад каго і

                          для каго,

Пастаўлены помнік ля

               дома твайго?..

Якімі шляхамі прыйшлі

                      ў твае дні

Лагоднае сонца і спеў

                           цішыні?

Абараняць свой край і паважаць яго людзей — найвышэйшы абавязак чалавека-грамадзяніна. Мы, сучаснікі вялікіх гістарычных падзей, якія закранулі наша сэрца і назаўсёды засталіся ў нашай памяці, ганарымся абаронцамі нашай Радзімы і ўдзячны, што ў вызваленні нашай мясцовасці прымаў удзел Канстанцін Ціханавіч Кірэенка, паэт-воін, грамадзянін, сапраўдны чалавек.

 

Даведка “Полымя”

Кастусь Кірэенка (Канстанцін Ціханавіч) — беларускі паэт, перакладчык, журналіст і рэдактар.

Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут у 1940 годзе. Пасля некалькіх месяцаў працы ў школе быў прызваны ў Савецкую Армію. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — вежавы стралок танка, потым карэспандэнт армейскай газеты на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Пасля дэмабілізацыі працаваў у часопісах «Беларусь» (1945-1962), галоўным рэдактарам часопісаў «Бярозка» (1962-1972) і «Полымя» (1972-1986). У 1980-1984 гадах з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Друкаваўся з 1939 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Ранак ідзе» (1945), «Пасля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі» (1952), «Родны свет» (1952), «Любоў і дружба» (1955), «Светлая хваля» (1959), «Антонавы грахі» (вершаваныя фельетоны, 1960), «Слаўся, юнацтва» і многіх іншых.

Таісія САБАЛЕЎСКАЯ (БАЛАБАНОВІЧ),
агр. Турэц

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 снежня 2018 года нашаму вядомаму беларускаму паэту, перакладчыку, журналісту Канстанціну Ціханавічу Кірэенку споўнілася сто гадоў. На жаль, ён не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика