Жители Шумилинского района присоединяются к Европейской неделе мобильности
17.09.2019
—
Новости Общества
|
Еўрапейскі тыдзень мабільнасці «Ідзі з намі»
Тэма Еўрапейскага тыдня мабільнасці 2019 года прысвечана бяспечным пешым і веласіпедным прагулкам
Штогод з 16 да 22 верасня ў рамках правядзення Еўрапейскага тыдня мабільнасці і Сусветнага дня без аўтамабіля аўтамабілістам прапануецца на адзін дзень адмовіцца ад выкарыстання асабістых транспартных сродкаў на карысць грамадскага транспарту, веласіпедаў і пешых прагулак.
Кожны год гэта кампанія прысвячаецца розным тэмам, звязаным з прыцягненнем увагі грамадскасці да праблем залішняй колькасці аўтамабільнага транспарту і забруджвання паветра. Тэма 2019 года – “Ідзі з намі” – прысвечана бяспечным пешым і веласіпедным прагулкам.
Шумілінская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае ўсіх жыхароў раёна 22 верасня падтрымаць акцыю і па магчымасці адмовіцца ад выкарыстання асабістых аўто.
Генадзь КІСЯЛЕВІЧ, начальнік раённай інспекцыі
прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў раёне пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя тэме міжнароднай экалагічнай акцыі.
З 16 верасня ў раённай цэнтральнай бібліятэцы працуе выстава “Бібліяпаркоўка”. У гэты ж дзень Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей прапанаваў велапрагулку “Бяспечны ЭкаТранспарт” з наведваннем шумілінскага дэндрапарка. На працягу тыдня шматлікія выставы, гульні, акцыі, квесты, велаэкскурсіі пройдуць ва ўсіх школах раёна.
Тэма Еўрапейскага тыдня мабільнасці будзе абмяркоўвацца падчас адзінага дня інфармавання ў працоўных калектывах раёна. Завершыцца тыдзень у нядзелю 22 верасня, калі ў Шуміліне пройдуць: майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе (вул. Ленінская, з 10.00 да 12.00); вулічная выстава “Бібліяпаркоўка” (цэнтральная раённая бібліятэка); пешы фотаквест па г. п. Шуміліна “Вугалкі памяці” (Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей).
Акцыя “Ідзі з намі” (скандынаўская хадзьба) пройдзе і ў музеі Обальскага камсамольскага падполля.
Далучайцеся!
Надрукавана ў №73 ад 17.09.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейскі тыдзень мабільнасці «Ідзі з намі» Тэма Еўрапейскага тыдня мабільнасці 2019 года прысвечана бяспечным пешым і веласіпедным прагулкам Штогод з 16 да 22...
|
|