В рамках проведения единого дня информирования начальник главного управления образования облисполкома Александр Сонгин встретился с жителями Еремичского сельсовета. 21.by

В рамках проведения единого дня информирования начальник главного управления образования облисполкома Александр Сонгин встретился с жителями Еремичского сельсовета

21.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рамках правядзення адзінага дня інфармавання, які прайшоў на Карэліччыне 19 верасня, з працоўным калектывам КСУП “Царука” і жыхарамі Ярэміцкага сельсавета сустрэўся начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Сонгін.


– Для таго, каб зразумець чалавека, неабходна з ім пагаварыць, – адзначыў Аляксандр Сонгін. – Перапіс насельніцтва – гэта свайго роду гутарка з кожным чалавекам, магчымасць зразумець, чым ён жыве і што плануе. Гэта не столькі спосаб палічыць колькасць жыхароў краіны, колькі вызначыць, у якім накірунку неабходна развівацца дзяржаве. Таму кожны з нас павінен з поўнай адказнасцю падысці да ўдзелу ў перапісе насельніцтва.Асноўнае пытанне, якое разглядалася падчас сустрэч абласнога і мясцовага кіраўніцтва з карэліччанамі, — перапіс насельніцтва 2019 года.

Начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама акцэнтаваў увагу прысутных і на дадатковым пытанні адзінага дня інфармавання “Здаровы лад жыцця як глабальны сацыяльны аспект”.

– Што мы маем на ўвазе, калі гаворым пра здаровы лад жыцця? – звярнуўся да аўдыторыі Аляксандр Сонгін. – Сапраўды, у першую чаргу, ужывае чалавек спіртныя напоі ці не. Аднак гэтае паняцце ўключае ў сябе вялікую колькасць звычак, якія, часцей за ўсё, закладваюцца ў дзяцінстве. Зразумела, што вучоба ў школе адыгрывае значную ролю ў фарміраванні светапогляду дзіцяці. Аднак на першым месцы ўсё ж такі стаіць выхаванне бацькоў, іх удзел у жыцці дзіцяці ці падлетка. Тыя ж непаўналетнія, якія прадастаўлены самі сабе, часцей трапляюць у непрыемныя сітуацыі, звязаныя з распіццём спіртных напояў, ужываннем наркотыкаў альбо залежнасцю ад камп’ютарных гульняў. Насамрэч, гульняманія ўяўляе вялікую небяспеку для здароўя падрастаючага пакалення. Здараецца і такое, што падлеткі, якія шмат часу праводзяць каля манітораў, блытаюць віртуальнае жыццё з рэальным. Таму размаўляйце са сваімі дзецьмі і цікаўцеся іх справамі і заняткамі.

 

Аксана ЯНУШ

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках правядзення адзінага дня інфармавання, які прайшоў на Карэліччыне 19 верасня, з працоўным калектывам КСУП “Царука” і жыхарамі Ярэміцкага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика