В День без автомобиля Шумилино осваивало скандинавскую ходьбу. 21.by

В День без автомобиля Шумилино осваивало скандинавскую ходьбу

24.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Скандынаўская хада – за здароўе і экалогію
Традыцыйна Еўрапейскі тыдзень мабільнасці завяршаецца Сусветным днём без аўтамабіля. Штогод 22 верасня аўтамабілістам прапаноўваюць адмовіцца на адзін дзень ад выкарыстання аўто на карысць альтэрнатыўным відам перасоўвання.


У Сусветны дзень без аўтамабіляў раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднаняў “Белая Русь” і “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ініцыявалі акцыю, накіраваную на прапаганду скандынаўскай хадзьбы. Майстар-клас па гэтым модным і карысным для здароўя занятку прайшоў на вуліцы Ленінскай у Шуміліне.
Работнікі Шумілінскай ЦРБ Анастасія Баганава і Анастасія Маслюкова расказалі пра карысць скандынаўскай хадзьбы. В. а. абавязкі дырэктара ФАЦ Дзмітрый Ананьеў правёў майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе, а інструктары-метадысты фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прадэманстравалі, як правільна хадзіць па-скандынаўску.


А далей быў масавы старт, на які выйшлі больш за 70 чалавек: каманды працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і проста жадаючыя.


Унушальнай атрымалася пешая прагулка да Шумілінскай СШ №1 і назад. Добры настрой, усмешкі і пазітыў сталі саюзнікамі тых, хто вырашыў паспрабаваць хадзіць па-скандынаўску. Некаторыя ўсур’ёз зацікавіліся гэтым актыўным адпачынкам. Усім, хто фінішаваў, актывісты “ЭкаБума” прапаноў-валі духмяныя клубніцы. Завяршылася мерапрыемства прыемным сюрпрызам ад ФАЦ – аматары актыўнага адпачынку атрымалі сертыфікаты на бясплатнае наведванне басейна.
Акрамя скандынаўскай хадзьбы ў гэты дзень прапаноўвалася фігурнае ваджэнне веласіпеда, вулічная выстава “Бібліяпаркоўка” і іншыя мерапрыемствы
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №75 ад 24.09.209 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скандынаўская хада – за здароўе і экалогію Традыцыйна Еўрапейскі тыдзень мабільнасці завяршаецца Сусветным днём без аўтамабіля. Штогод 22 верасня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика