Браканьер «напаляваў» больш чым на 7 тысяч рублёў. 21.by

Браканьер «напаляваў» больш чым на 7 тысяч рублёў

26.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Напаляваў»  больш  чым  на  7  тысяч  рублёў
Шумілінскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага палявання, якое прывяло да прычынення шкоды ў буйным памеры.

“Каля вёскі Чаронка  мужчына ўсталяваў 44 прылады для здабычы капытных. У дзве з іх трапілі ласі. Аднаго ўдалося выратаваць, другі загінуў, – расказвае следчы райаддзела Алег Свіркуноў. – У двары дома браканьера знайшлі яшчэ  8 падобных прылад. Мужчына прызнаўся, што ставіў іх на лася і дзіка”.
Вывучаючы асобу падазронага, следчыя высветлілі, што ён не мае пастаяннага месца працы, паляўнічым не з’яўляецца. Неаднойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае паляванне і рыбалку.
Прычыненая навакольнаму асяроддзю шкода склала больш чым 7,6 тысячы рублёў. Следчыя прымаюць прадугледжаныя законам меры для забеспячэння кампенсацыі.
Улічваючы, што факты незаконнага палявання рэгіструюцца рэгулярна, Следчы камітэт заклікае грамадзян не быць абыякавымі і паведамляць аб вядомых фактах браканьерства ў праваахоўныя органы.
Даведачна:
Артыкул 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Незаконнае паляванне”
1. Паляванне без належнага на тое дазволу ці ў забароненых месцах, ці ў забаронены час, ці забароненымі прыладамі, ці забароненымі спосабамі (незаконнае паляванне) караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арыштам з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.
2. Незаконнае паляванне на тэрыторыі запаведніка, нацыянальнага парку, заказніка ці незаконная здабыча дзікіх жывёл, віды якіх заведама для вінаватага ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, ці незаконнае паляванне асобай, якая раней была асуджана за злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам або артыкулам 282-1 гэтага Кодэкса, ці якая пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры,  караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя  пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або арыштам з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
3. Незаконнае паляванне, зробленае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў,  караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
4. Незаконнае паляванне з выкарыстаннем механічнага наземнага, воднага або паветранага транспартнага сродку, або якая пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры,  караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам.
Заўвага:  Буйным памерам шкоды ў артыкуле 282а Кодэкса прызнаецца памер шкоды на суму, якая ў сто і больш разоў перавышае памер базавай велічыні, устаноўлены на дзень здзяйснення злачынства, асабліва буйным – калі ў дзвесце пяцьдзесят і больш разоў перавышае памер базавай велічыні.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Напаляваў»  больш  чым  на  7  тысяч  рублёў Шумілінскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па факце...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика