У аграгарадку Башні адбылося ўрачыстае адкрыццё пляцоўкі для ўсіх “Башні LIVE”. 21.by

У аграгарадку Башні адбылося ўрачыстае адкрыццё пляцоўкі для ўсіх “Башні LIVE”

26.09.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пляцоўка для ўсіх “Башні LIVE”
У мінулыя выхадныя ў аграгарадку Башні адбылося ўрачыстае адкрыццё пляцоўкі для ўсіх “Башні LIVE”.


Дзякуючы ўдзелу ў конкурсе ў рамках праекта “Мясцовыя стратэгіі – права кожнага: укараненне падыходу, заснаванага на правах чалавека, у працэсы развіцця на мясцовым узроўні”, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, ініцыятыва “Пляцоўка для ўсіх “Башні LIVE” атрымала фінансаванне ў памеры 1000 еўра. На гэтыя сродкі была ўладкавана зона адпачынку ў школьным садзе, закуплены і ўстаноўлены дзіцячая гульнявая пляцоўка “Бічхат”, кантэйнеры для раздзельнага збору смецця (шкла, паперы, пластмасы) і альтанка. У Башнях з’явілася абсталяванае месца для правядзення вольнага часу розных груп насельніцтва: дзяцей і дарослых.
Адкрыццё пляцоўкі прымеркавалі да Міжнароднага дня міру. Настаўнікі і вучні Башнёўскай школы, ГА “ЭкаБум”, Башнёўскі сельскі клуб наладзілі мерапрыемства “Свет дзяцінства – самы лепшы свет”. На свяце было і пераразанне чырвонай стужкі, і выступленні дырэктара школы Ірэны Кажанеўскай, кіраўніка ініцыятывы Марыны Аляксеенкі, кіраўніка “ЭкаБума” Ірыны Кулікавай. Была наладжана выстава плакатаў “Свет без насілля”, праводзіўся майстар-клас па вырабе папяровых журавоў, працаваў кірмаш дарэння “Ад сэрца да сэрца”.
На свяце прысутнічалі не толькі мясцовыя жыхары, але і госці з суседніх вёсак, з Шуміліна. Святлана Балашэўская з Саладух не толькі расказала пра свае шматлікія захапленні (кулінарыя, фатаграфія, вышыўка, кветкаводства, агародніцтва), але і станцавала “цыганачку”, пачаставала ўсіх прысутных пірагом. Людміла Арэхава, загадчыца сельскага клуба, арганізавала выставу вязаных вырабаў, жыхарка Башнёў Вера Бодзю расказала пра карысць аздараўленчай хадзьбы, актывісткі “ЭкаБума” правялі інфармацыйную кампанію па раздзельным зборы смецця, нагадалі правілы язды на веласіпедзе.
Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі падарункі: майкі, кепкі, флікеры, буклеты, салодкія прызы. А ўсе прысутныя на свяце змаглі пагрэцца духмяным травяным чаем.
Дзякую валанцёрам, якія прыклалі нямала намаганняў па ўладкаванні пляцоўкі, прадстаўнікам улады, усім удзельнікам мерапрыемства і нераўнадушным людзям за падтрымку і дапамогу.
Марына АЛЯКСЕЕНКА,
кіраўнік ініцыятывы пляцоўка для ўсіх «Башні LIVE».
Надрукавана ў №76 ад 27.09.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пляцоўка для ўсіх “Башні LIVE” У мінулыя выхадныя ў аграгарадку Башні адбылося ўрачыстае адкрыццё пляцоўкі для ўсіх “Башні LIVE”. Дзякуючы ўдзелу ў конкурсе ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика