У мінулы чацвер раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі сабраў тых, для каго Карэліччына ў хуткім часе стане другім домам. Пяцьдзясят маладых і актыўных рабят на працягу ўжо некалькіх тыдняў знаёмяцца не толькі з новым месцам, але і з першай працай у сваім жыцці.
Сустрэча, якая адбылася ў рамках пасяджэння клуба «Малады спецыяліст», сабрала дваццаць пяць юнакоў і дзяўчат са сферы адукацыі, медыцыны, культуры, сельскай гаспадаркі і гандлю. Ганаровымі гасцямі сталі і ветэраны працы, так званыя настаўнікі тых, хто яшчэ толькі робіць першыя самастойныя крокі.
Прадстаўнікі раённай вертыкалі і супрацоўнікі банка расказалі маладым спецыялістам пра сацыяльна-эканамічнае жыццё раёна, а таксама пра правы і гарантыі на першым працоўным месцы. Тыя ж, хто самааддана працаваў на карысць Карэліччыны некалькі дзясяткаў гадоў, падзяліўся з моладдзю ўласнымі парадамі і сакрэтамі больш хуткай адаптацыі.
Фото Виктории КОСТЮК