Слова благодарности матерям звучали сегодня на торжественном приёме в райисполкоме. 21.by

Слова благодарности матерям звучали сегодня на торжественном приёме в райисполкоме

14.10.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урачысты прыём матуль адбыўся сёння ў старшыні Асіповіцкага райвыканкама Канстанціна Жыгуцкага. Кіраўнік улады павіншаваў жанчын, якія прысвяцілі сваё жыццё дзецям. Прыемна, што на грудзях яшчэ дзвюх прадстаўніц цудоўнага полу заззяў ордэн Маці. З рук старшыні выканкама яго атрымалі Юлія Паляшчук і Наталля Вернікоўская.

На прыём былі запрошаны маці-выхавальнікі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Юлія Сысой, Лідзія Дарашэнка і Раіса Шамак, а таксама жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей, рэалізавалі сябе ў прафесіі і актыўна займаюцца грамадскай работай. Сярод іх матуля васьмі хлопчыкаў Таццяна Кунцэвіч, Наталля Французава, якая выхоўвае семярых дзяцей, і іншыя жанчыны. Шаноўным матулям былі ўручаны падарункі ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі фонд міру”, “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа”, кветкі, а выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў №1 падарылі ім музычныя выступленні.

Дарэчы, у гэты ж дзень самая высокая жаночая ўзнагарода з’явілася і ў Наталлі Мяцельскай, яе ўручыў жанчыне губернатар Леанід Заяц.


















Іна ЗАСКЕВІЧ. Фота Ніны ЦАРЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачысты прыём матуль адбыўся сёння ў старшыні Асіповіцкага райвыканкама Канстанціна Жыгуцкага. Кіраўнік улады павіншаваў жанчын, якія прысвяцілі сваё жыццё...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика