В Шумилинском историко-краеведческом музеи организовали арт-встречу
24.10.2019
—
Новости Общества
|
«Жыццё ў творчасці – творчасць у жыцці»
Раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў разам з гісторыка-краязнаўчым музеем арганізавала арт-сустрэчу «Жыццё ў творчасці – творчасць у жыцці» для ўдзельнікаў музейнага праекта «Народная крыніца».
Музейны праект «Народная крыніца» быў заснаваны амаль пяць гадоў таму, і сабраліся тут людзі, апантаныя дэкаратыўнай-прыкладной, мастацкай і іншай творчай дзейнасцю. Яны вышываюць, малююць, вяжуць, лепяць – ствараюць прыгажосць сваімі рукамі. Жанчынам было пра што пагаварыць і што абмеркаваць. Яны падзяліліся сваімі праектамі і напрацоўкамі. Напрыклад, Валянціна Танковіч займаецца фларыстыкай у клубе «Анюта» пры культурна-асветніцкім цэнтры «Залатое кальцо» ў Віцебску, Валянціна Чыжыкава стала членам Саюза мастакоў Брэсцкай вобласці, Ларыса Сафончык падрыхтавала больш за паўсотню новых работ у тэхніках бісера-пляцення і вышыванкі, Лідзія Журава і Тамара Ганчарова асвойваюць аплікацыю з ракушкі і каменю, Марыя Якаўлева праяўляе сябе ў кулінарыі, а таксама піша вершы. А выстава творчых работ Любові Каштанавай зараз праходзіць у музеі.
Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах і дырэктар гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Іванова па-віншавалі ўсіх са святам, пажадалі здароўя і дабрабыту.
Удзельнікі аб’яднання абмеркавалі фотаздымкі, прадстаўленыя на выставе «Мама+Я», якая арганізавана ў музеі, спявалі, весяліліся, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, атрымлівалі прызы. Ну, а яшчэ абмяркоўвалі планы на бліжэйшае будучае.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №84 ад 25.10.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Жыццё ў творчасці – творчасць у жыцці» Раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў разам з гісторыка-краязнаўчым музеем... |
|