В Богушевске идут работы по замене водопровода. 21.by

В Богушевске идут работы по замене водопровода

29.10.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па 10-12 гадзін працуюць у гэтыя дні рабочыя і тэхніка Віцебскага філіяла №1 УП “Віцебскаблводаканал” у Багушэўску, дзе вядзецца замена водаправода па вуліцы Гарбунова.


Мантаж гідранта вядзе Аляксей Зябкін, мантажнік знешніх трубаправодаў

 Пройдзены першыя 650 метраў, на працягу якіх укладзены не толькі трубы. Адначасова ўстанаўліваюцца гідранты, з дапамогай якіх пажарныя мышыны змогуць папаўняць запасы вады ў выпадку неабходнасці, робіцца падключэнне да водаправода карыстальнікаў.

 — Але толькі ў калодзежах. Усе работы выконваюцца ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Урэзка непасрэдна ў трубу недапушчальная,- катэгарычна выказаўся Сяргей Іваноў, прараб філіяла, пад кіраўніцтвам якога вядуцца работы.

 З улікам выкарыстання сучасных матэрыялаў мантажнікі гарантуюць бесперабойную падачу вады ў бліжэйшыя 20-30 гадоў. Правядзенне работ прыносіць некаторыя нязручнасці жыхарам гарадскога пасёлка. У прыватнасці, іншы раз робіцца адключэнне вады. Спецыялісты водаканала просяць з разуменнем адносіцца да падобных фактаў.

 

Перш чым закапаць траншэю, у водаправод падаецца вада, нагнятаецца ціск, каб праверыць якасць работ. Да канца сёлетняга года плануецца правесці замену водаправода на адлегласці 1536 метраў. Калі дазволіць надвор’е, сёлета будзе адноўлена асфальтавае пакрыццё.

 У Багушэўску вядуцца і іншыя работы. Добраўпарадкоўваюцца парк і сквер, шэраг вуліц, пракладваюцца тратуары. Аб’ём работ вялікі. Таму частка аб’ектаў будзе ўводзіцца некалькімі чэргамі, у тым ліку ў наступным годзе. Галоўнае, каб яны былі ўзведзены, пабудаваны з любоўю і служылі людзям не адно дзесяцігоддзе.

 Аляксандр ІЎЕЎ.

 Фота аўтара.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па 10-12 гадзін працуюць у гэтыя дні рабочыя і тэхніка Віцебскага філіяла №1 УП “Віцебскаблводаканал” у Багушэўску, дзе вядзецца замена водаправода па вуліцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика