Лучшие работники транспортной службы потребительской кооперации в Докшицком районе. 21.by

Лучшие работники транспортной службы потребительской кооперации в Докшицком районе

29.10.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_2791
Тамара і Сяргей Вайцяховічы да цікавасці журналістаў звыклыя. Яшчэ б: лепшыя работнікі транспартнай службы спажывецкай кааперацыі, а заадно і сужэнцы! Напярэдадні Дня аўтамабіліста нас, канечне, больш цікавіў Сяргей Леанідавіч, чый вадзіцельскі стаж бярэ свой адлік з 1983 года. Толькі куды ж ён сёння без Тамары Мікалаеўны, якая працуе ў яго аўтакраме прадаўцом? Вытворчы тандэм Вайцяховічаў самы паспяховы сярод экіпажаў магазінаў на колах. Тавараабарот у сярэднім перавышае 28 тысяч рублёў, і так кожны з дзевяці месяцаў.
Працоўны дзень сужэнцаў пачынаецца ў 7 гадзін. Вадзіцель правярае тэхнічны стан свайго спецМАЗа, прадавец здае выручку, загружаюцца і ў 10 гадзін, як і патрабуецца, ужо ў першым населеным пункце вызначанага маршруту радуюць вяскоўцаў прывезеным таварам. Захаванне маршрутнага графіка – задача нумар адзін для вадзіцеля аўтакрамы, асабліва ў непагадзь ці зімою. Людзям нязручна чакаць пад адкрытым небам, бо практычна ўсе патэнцыяльныя пакупнікі – людзі пажылыя. Пакуль Тамара Мікалаеўна завіхаецца з таварам — а яна ведае попыт, асартымент крамы фарміруе, улічваючы індывідуальныя пажаданні кожнага пакупніка, — вадзіцель ператвараецца, можна сказаць, у сацработніка. Сяргей Леанідавіч не пакурвае ўбаку, а адной бабульцы тавар падасць, бо прылавак у аўтакрамы высакаваты, другой яго ў сумку скла­дзе, а трэцяй і да хаты паднясе, калі бачыць, што цяжкавата старэнькай. А потым зноў у дарогу. Кожны дзень аўтакрама “намотвае” не менш за 100 кіламетраў. Маршрут розны. Сёння, напрыклад, яе сустракаюць жыхары невялікіх вёсачак Бярозкаўскага сельсавета. Перад гэтым былі Сітцаўская і Параф’янаўская зоны. Неяк падлічылі, што за месяц аб’язджаюць каля 70 населеных пунктаў.
У прафесію Сяргей Леанідавіч прыйшоў у маладосці, зараз мае адкрытымі ўсе вадзіцельскія катэгорыі, а “здраджваў” ёй цэлых 10 гадоў, калі сталі з жонкай жывёлаводамі ААТ “Барсучанка”. Прычына таго, што дакшычанін пераехаў у прыгарадную вёску Чырвонае Беразіно, самая банальная – жыллё. Потым атрымалі асабняк у Барсуках, у якім жывуць і зараз. Дарэчы, мясцовая ферма, калі там працавалі Вайцяховічы, была адной з лепшых. Яны з тых людзей, якія, за што б ні браліся, усё імкнуцца рабіць як мага лепш. Па-іншаму не ўмеюць. Таму і ў аўтакалоне, як гэта арганізацыя называлася доўгі час, вельмі хутка сталі прыкладам для іншых. Сяргей Леанідавіч з задавальненнем стажыруе маладых работнікаў, вучыць іх не толькі сакрэтам вадзіцельскай справы, але і таму, што лічыць галоўным у прафесіі, – павазе да людзей. “Прывязеш патрэбны тавар, зробіш чалавеку добра – і цэлы дзень настрой харошы”, – прызнаецца вадзіцель-кааператар.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тамара і Сяргей Вайцяховічы да цікавасці журналістаў звыклыя. Яшчэ б: лепшыя работнікі транспартнай службы спажывецкай кааперацыі, а заадно і сужэнцы!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика