В пятерке сильнейших в области. Итоги социально-экономического развития Кореличского района за 9 месяцев рассмотрены на заседании райисполкома. 21.by

В пятерке сильнейших в области. Итоги социально-экономического развития Кореличского района за 9 месяцев рассмотрены на заседании райисполкома

30.10.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Карэліцкім раёне за 8 месяцаў бягучага года атрымана 12551 тысяча рублёў чыстага прыбытку, ці 90,5% да ўзроўню мінулага года. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 121011 тысяч рублёў, або 112,2% да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Пра гэта паведамлялася на пасяджэнні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, на якім разгледжана пытанне аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў 2019 года.


Па выніках працы за 9 месяцаў у Карэліцкім раёне не забяспечана выкананне некалькіх ключавых паказчыкаў. Гэта экспарт тавараў, прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове, колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі, рознічны тавараабарот гандлю, нарматыў зніжэння ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, аб’ём будаўніча-мантажных работ. Пры гэтым выкананы такія ключавыя паказчыкі, як экспарт паслуг, вытворчасць валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі сельскагаспадарчымі арганізацыямі, увод жылых дамоў, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата, індэкс росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы.


Як адзначыў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч, аб’ём экспарту за 8 месяцаў бягучага года склаў 2492,4 тысячы долараў ЗША са зніжэннем на 4% адносна аналагічнага перыяду мінулага года. На экспарт пастаўлена тавараў на суму 2492,4 тыс. долараў. Імпарт тавараў вырас на 1600,2 тысячы долараў. У выніку сальда знешняга гандлю склалася адмоўнае ў суме 1724,8 тыс. долараў.

Тавары экспартаваліся ў сем краін. У краіны СНД пастаўлена тавараў на 2377,6 тыс. долараў, Кітай — 86,5 тыс., Польшчу — 14,5 тыс., Сербію — 12,5 тыс. У краіны Еўрапейскага Саюза пастаўлена тавараў на 15,8 тысяч долараў. Сваю прадукцыю экспартавалі ААТ «Карэлічы-Лён», ТАА «Вікас», ТАА «НВП Ніка».

Аб’ём экспарту паслуг за 8 месяцаў 2019 года склаў 256,2 тысячы долараў, або 116,5% да аналагічнага перыяду мінулага года. Павелічэнне экспарту паслуг адбылося за кошт росту аказаных турыстычных паслуг.

Невыкананне паказчыка па прыцягненні прамых замежных інвестыцый звязана з тым, што замежны інвестар ТАА «Энвіента» пераносіць тэрміны па будаўніцтве ветраэнергетычнай устаноўкі на пачатак 2020 года.

За мінулы перыяд 2019 года ў раёне працаўладкавана 23 чалавекі на зноў створаныя працоўныя месцы пры плане 27 чалавек. Да канца года будуць працаўладкаваны 35 чалавек.


За 8 месяцаў бягучага года аб’ём будаўніча-мантажных работ склаў 4436 тысяч рублёў, што склала 95,5% да аналагічнага перыяду мінулага года. На тэрыторыі раёна неабходна пабудаваць 2 тысячы квадратных метраў жылля. За 9 месяцаў пабудавана 2205 метраў квадратных. Завершана распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва 20-кватэрнага жылога дома па вуліцы 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы. Будаўніцтва пачнецца ў кастрычніку 2019 года. У г.п. Мір пачаты работы па паляпшэнні водазабеспячэння гарпасёлка. Кошт работ складае 1425 тысяч рублёў. Пасля капітальнага рамонту ў кастрычніку бягучага года будзе ўведзены ў эксплуатацыю жылы дом № 2 па вул. Сташэўскай у г.п. Мір.

Нарматыў зніжэння ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, работ, паслуг за 6 месяцаў 2019 года склаў плюс 2% пры заданні мінус 2%. З 11 арганізацый заданне не выканалі 8 арганізацый: ДП «Чарняхоўскі-Агра», «Царука», «Малюшычы», «Лукі-Агра», ААТ «Карэліцкая сельгастэхніка», ААТ «Карэлічы-Лён», УКП БАН, РУП ЖКГ. Асноўнай прычынай невыканання паказчыка з’яўляецца перавышэнне выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі (работ, паслуг) над тэмпам росту аб’ёмаў вытворчасці.


Як адзначыў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолій Коршун, па-ранейшаму на высокім узроўні ў раёне застаецца вытворчасць валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі. Па выніках працы за 9 месяцаў тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 105,9% пры заданні 102,7%. Гаспадаркамі раёна выраблена прадукцыі на суму 124,4 млн рублёў, у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі на 68,5 млн рублёў, прадукцыі раслінаводства — 55,9 мільёна рублёў.

Усе гаспадаркі раёна забяспечылі вытворчасць сельгаспрадукцыі не ніжэй за ўзровень 2018 года. Але пры гэтым не забяспечылі выкананне даведзенага задання па тэмпу росту валавай прадукцыі такія сельгаспрадпрыемсты, як «Малюшычы», «Чарняхоўскі-Агра», «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская», «Царука», «Племзавод «Карэлічы».

Валавы збор збожжа ў раёне склаў 106,2 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці 53 цэнтнера з гектара. У параўнанні з мінулым годам вытворчасць хлеба павялічылася на 24,7%. Вытворчасць насення рапсу склала 9528 тон, або 118,6% да мінулага года пры сярэдняй ураджайнасці 35,9 цэнтнера.

У бягучым годзе аграрыям неабходна ўбраць 3550 гектараў цукровых буракоў. На сённяшні дзень убрана больш за 60% гэтай культуры. Валавы збор караняплодаў чакаецца на ўзроўні 195 тысяч тон.

Дастаткова ў раёне нарыхтавана і кармоў для грамадскага пагалоўя: амаль 25 цэнтнераў кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву.


За 9 месяцаў бягучага года вытворчасць малака склала 6134 тоны, або 103% да ўзроўню 2018 года. Надоі на карову — 4666 кілаграмаў малака, плюс 106 кг.

Сярод раёнаў Гродзенскай вобласці Карэліцкі раён знаходзіцца на пятым месцы па валавай вытворчасці малака і на чацвёртым месцы па сярэднім надоі на адну карову. Удзельная вага Карэліцкага раёна ў вытворчасці малака па Гродзеншчыне складае 6,5%, а сярэдні надой вышэй за сярэднеабласны на 380 кг, або на 8,9%.

Паступова паляпшаецца якасць малака. За 9 месяцаў гатункам «экстра» рэалізавана 20751,6 т (плюс 1242,3 т). Рэалізуюць малако гатункам «экстра» СВК «Свіцязянка-2003», «Маяк-Заполле», «Жухавічы», ДП «Лукі-Агра», «Малюшычы». Усяго за 9 месяцаў гатункамі «экстра» і «вышэйшы» рэалізавана амаль 80% малака.

За 9 месяцаў сярэднясутачныя прывагі на цёлках узнаўлення склалі 721 грам (плюс 15 грамаў). Вытворчасць буйной рагатай жывёлы — 5146,2 тоны, або 102,2%. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы складаюць 736 грамаў (плюс 12 грамаў). Гэта другі паказчык сярод раёнаў Гродзеншчыны.

Вырасла вытворчасць свініны і склала 6178,7 тоны, або 114% да аналагічнага перыяду мінулага года. Сярэднясутачныя прывагі свіней складаюць 697 грамаў, што вышэй за сярэднеабласны паказчык.

Атрымана 15,5 млн штук яек, што на 2,9 млн штук больш, чым у 2018 годзе.

Па выніках працы за 8 месяцаў па сельгасарганізацыям раёна атрымана 88091 тысяча рублёў выручкі ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, або 115,5% да ўзроўню 2018 года. Прыбытак ад рэалізацыі склаў 10865 тысяч рублёў.

Іна ЛЕЙКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Карэліцкім раёне за 8 месяцаў бягучага года атрымана 12551 тысяча рублёў чыстага прыбытку, ці 90,5% да ўзроўню мінулага года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика