На Кіраўшчыне пройдзе шэраг мерапрыемстваў да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. 21.by

На Кіраўшчыне пройдзе шэраг мерапрыемстваў да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

06.11.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З нагоды святкавання Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі на Кіраўшчыне запланаваны і праходзіць шэраг мерапрыемстваў.

7 лістапада ў 10.00 ля брацкай магілы ў аг.Любонічы адбудзецца мітынг, прысвечаны Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі, з удзелам кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна, актывістаў раённых грамадскіх аб’яднанняў, школьнікаў.
У гэты ж дзень у 11.00 – мітынг з удзелам школьнікаў, актывістаў раённых грамадскіх арганізацый ля помніка ўдзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі, матроса крэйсера “Аўрора” І.Ф.Пятрушы ў в.Стаўпішчы.
Аддзелам па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, сеткай бібліятэк раёна арганізаваны літаратурныя выставы, выставы перыядычнага друку, аформлены стэнды, куткі.
Ва ўстановах адукацыі раёна, Жыліцкім сельгаскаледжы праводзяцца тэматычныя гутаркі, урокі, інфармацыйныя гадзіны, віктарыны, конкурсы плакатаў і іншыя мерапрыемствы.
Цэнтралізаваная клубная сістэма раёна арганізуе дэманстрацыю мастацкіх і дакументальных фільмаў патрыятычнай, гістарычнай тэматыкі, прымеркаваных да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нагоды святкавання Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі на Кіраўшчыне запланаваны і праходзіць шэраг мерапрыемстваў. 7 лістапада ў 10.00 ля брацкай магілы ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика