Чаму я іду на выбары (працягваецца бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны). 21.by

Чаму я іду на выбары (працягваецца бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны)

07.11.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Вікторыя ЗАЙЦАВА, кіраўчанка, мнагадзетная маці:

— Асабіста мне, як маці траіх дзяцей, неабыякава, па якіх законах жыве наша грамадства. Мы — уся наша дружная мнагадзетная сям’я — адчуваем істотную падтрымку дзяржавы. Старэйшая дачушка — 7-гадовая Насця —  атрымлівае бясплатнае харчаванне ў школе. Да таго ж, яна ў нас выдатна спявае, ахвотна займаецца ў школе мастацтваў, і за гэта мы таксама не плацім. А яшчэ мы атрымалі сацыяльную дапамогу, калі збіралі яе ў школу, у набыцці канцтавараў. Сярэдняя дачушка Маша наведвае дзіцячы садок, і на гэта для нас прадугледжана 50-працэнтная скідка ў аплаце. Са з’яўленнем на свет маленькай Арыны, якой зараз ужо 2 годзікі, быў назначаны сямейны капітал, які таксама дапаможа нам у выхаванні нашых дзетак. Акрамя таго, для іх прадугледжана бясплатнае аздараўленне. Праўда, пакуль мы гэтай ільготай яшчэ не паспелі скарыстацца, але абавязкова ў будучым гэта зробім.

Дзяржаўная дапамога, безумоўна, значная. Хацелася б, каб сацыяльная накіраванасць палітыкі нашай дзяржавы захавалася і надалей. А для гэтага патрэбна падчас выбараў абраць дэпутата акыўнага, адказнага, які бачыць праблемы людзей, прыслухоўваецца да іх пажаданняў і будзе пры неабходнасці імкнуцца дапамагчы сваім выбаршчыкам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вікторыя ЗАЙЦАВА, кіраўчанка, мнагадзетная маці: — Асабіста мне, як маці траіх дзяцей, неабыякава, па якіх законах жыве наша грамадства. Мы — уся наша...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика