Абноўленая “Смажанка” ў Кіраўску: прыемна, смачна, утульна!. 21.by

Абноўленая “Смажанка” ў Кіраўску: прыемна, смачна, утульна!

13.11.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 


Кіраўскія “смажанкі” даўно заваявалі папулярнасць не толькі ў кіраўчан, але і вядомыя далёка за межамі райцэнтра. І самі кіраўчане, і жыхары раёна, і пасажыры праязджаючых праз наш горад аўтобусаў або ўладальнікі асабістых аўто з розных куткоў краіны не прамінаюць, каб не зрабіць прыпынак каля названай гандлёвай кропкі і не падсілкавацца смажанкамі, адзначаючы пры гэтым, што смачней за мясцовыя — не сустракалі…

Нядаўна ў “Смажанцы” была праведзена рэканструкцыя, пасля якой кафэ сустрэла пакупнікоў у абноўленым выглядзе як звонку, так і ўнутры. Як адзначыла першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Таццяна Акушэвіч, работы праведзены маштабныя. Заменена рабочае абсталяванне, праведзены капітальны рамонт асноўнай залы. Поўнасцю змянілі інтэр’ер. Зручныя крэслы і столікі, мяккія канапы, барная стойка і высокія барныя крэслы, сучаснае асвятленне са святлодыёднымі лямпамі, электроннае табло з інфармацыяй аб прадукцыі і цэнах і шмат чаго іншага — усё накіравана на тое, каб прыцягнуць увагу пакупнікоў, зрабіць іх наведванне сюды сапраўдным адпачынкам.

У новым выглядзе прадстаўлена летняя пляцоўка, уваход у якую прадугледжаны цяпер і з асноўнай залы. Згодна задум праўлення райспажыўтаварыства, тут будзе вельмі камфортна не толькі ўлетку. З улікам пашырэння памяшкання ў кафэ павялічылася колькасць пасадачных месцаў.

Яшчэ важны нюанс: на будынку і ў інтэр’еры гандлёвай кропкі з’явіўся таварны знак “Кировские смаженки”, які афіцыйна зарэгістраваны райспажыўтаварыствам у якасці брэнда. Важна, безумоўна, тое, што змянілася не толькі аблічча. Істотна павялічыўся асартымент мясцовай смачнай прадукцыі. Толькі самой “смажанкі” ветлівыя і ўважлівыя работнікі прапаноўваюць цяпер больш за 12 відаў — ад традыцыйных мясных ці грыбных да салодкіх. Даспадобы гурманам прыйшліся новыя віды выпечкі — раліні —  слаёныя трубачкі з мясным або салодкім напаўненнем, ды і шмат чаго іншага.

Наведацца ў кафэ ўсёй сям’ёй, адзначыць свята, запрасіць дзяўчыну на “смачнае спатканне” ці проста завітаць перакусіць  — для ўсіх узростаў і на любы густ прапаноўвае пакупнікам адпачынак і смачныя стравы — фірменныя і не толькі — “Смажанка”!

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.















 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Кіраўскія “смажанкі” даўно заваявалі папулярнасць не толькі ў кіраўчан, але і вядомыя далёка за межамі райцэнтра. І самі кіраўчане, і жыхары раёна, і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика