38 шумілінскіх прызыўнікоў атрымалі павесткі на тэрміновую службу ва Узброеных Сілах краіны
19.11.2019
—
Новости Общества
|
Абавязак сапраўдных мужчын
12 лістапада 38 шумілінцаў ва ўрачыстай атмасферы атрымалі павесткі.
Абараняць Радзіму – святы і ганаровы абавязак. Так было спрадвеку і так будзе. Двойчы на год – вясной і восенню – праходзіць у Шуміліне Дзень прызыўніка, калі хлопцы з нашага раёна атрымліваюць павестку на тэрміновую службу ва Узброеных Сілах краіны. Нашы хлопцы будуць служыць у Віцебску, Полацку, Лідзе, Слоніме, Мінску. Самы прадстаўнічы шумілінскі «дэсант» (каля дзесяці хлопцаў) адпраўляецца ў вучэбны цэнтр у Барысаў.
«Прызыў прайшоў па новых правілах – адзначыў начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна аб’яднанага ваенкамата Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў падпалкоўнік Андрэй Собін. – Новаўвядзенні закранулі пецярых прызыўнікоў. Нагадаю, што адтэрміноўку па навучанні цяпер можна атрымаць толькі адзін раз».
Па традыцыі прызыўнікі накіроўваюцца да брацкіх могілак, дзе да іх звяртаецца старшыня раённай вэтэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах. Будучыя абаронцы Айчыны на гэтым святым месцы атрымалі наказ працягваць слаўныя традыцыі беларускага народа. Да хлопцаў звярнулася і старшыня раённай арганізацыі «Беларускага фонду міру» Людміла Шаўцова.
Уручэнне павестак прайшло ў актавай зале Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея. Старшыня раённай прызыўной камісіі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава павіншавала хлопцаў з гэтай паваротнай у іх жыцці падзеяй і пажадала годнай службы. Афіцэрскія наказы будучым салдатам далі намеснік ваеннага камісара падпалкоўнік Ігар Аляксееў і старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў палкоўнік Валерый Жандараў. А настаяцель обальскага Свята-Ануфрыеўскага храма Уладзімір Пучынскі падышоў да сцяга Шумілінскага раёна і сказаў: «На сцягу нашага раёна выява Архангела Міхаіла, нябеснага ахоўніка і апекуна зямнога воінства. Заўсёды памятайце пра гэта, і няхай вам дапамагае Архангел Міхаіл».
Кожны прызыўнік атрымаў павестку з датай адпраўкі ў армію.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №90 ад 19.11.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абавязак сапраўдных мужчын 12 лістапада 38 шумілінцаў ва ўрачыстай атмасферы атрымалі павесткі. Абараняць Радзіму – святы і ганаровы абавязак. Так было...
|
|