По итогам работы за 2019 год Кореличское УКП БОН занесено на областную Доску почета. 21.by

По итогам работы за 2019 год Кореличское УКП БОН занесено на областную Доску почета

22.03.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ідэальнае спалучэнне кошту і якасці

Ва ўтульным памяшканні комплексна-прыёмнага пункта агр. Турэц шчырай усмешкай мяне сустракае прыёмшчык заказаў Ала Сабалеўская, якая за значны ўклад у развіццё бытавога абслугоўвання насельніцтва раёна ўзнагароджана Ганаровай граматай Карэліцкага райвыканкама.

Па выніках работы за 2019 год выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў і паслуг КПП агр. Турэц склала 92,8 тысячы рублёў. Планавае заданне выканана на 103,3%, тэмп росту да ўзроўню мінулага года склаў 135%.

У чым жа крыецца сакрэт паспяховай працы комплексна-прыёмнага пункта, які больш за 10 гадоў узначальвае Ала Сабалеўская? Пагутарыўшы з жанчынай, стала зразумела: у добразычлівых адносінах да пакупнікоў і кліентаў, а таксама жаданні якасна працаваць на агульны вынік.

– Сваю работу я люблю. Працаваць з людзьмі – гэта маё, – шчыра адзначае Ала Сабалеўская. – Каму вопратку альбо абутак адрамантаваць трэба, у хімчыстку падушку здаць, пасцельныя прыналежнасці купіць ці пашыць па індывідуальным заказе, усе ў комплексна-прыёмны пункт звяртаюцца. Усяго 11 відаў паслуг аказваем, якія запатрабаваны ў сельскай мясцовасці. Адзін раз у месяц з карэліцкага Дома быта цырульнік прыязджае. Людзі ведаюць і загадзя запісваюцца. Часта сама тэлефаную мясцовым жыхарам і запрашаю ў турэцкі “салон прыгажосці”. Адным словам, без ініцыятывы нікуды.

Па словах Алы Сабалеўскай, атрымаць добрую выручку дапамагае выязны гандаль. Карэліцкія бытавікі знайшлі сваіх пакупнікоў у розных кутках краіны. Мінск, Гомель, Брэст, Магілёў, Баранавічы, Салігорск – гэта далёка не ўсе гарады, дзе прадукцыя мясцовай вытворчасці карыстаецца попытам. Дарэчы, і кошт, і якасць карэліцкіх вырабаў поўнасцю задавальняе спажыўцоў, якія з нецярпеннем чакаюць чарговага прыезду нашых бытавікоў.


З выязным гандлем звязана і большая частка работы вадзіцеляў УКП БАН – Аляксандра Гасцілы, які ўсё жыццё адпрацаваў на прадпрыемстве, і Сяргея Вярбіцкага (на здымку), які напярэдадні прафесійнага свята ўзнагароджаны Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама.

– Так, у камандзіроўках шмат часу праводжу. За тыдзень у некалькіх гарадах магу пабываць, – дзеліцца Сяргей Вярбіцкі. – Бываюць і двухдзённыя камандзіроўкі. Напрыклад, калі ў Гомель едзем. У адзін бок больш чатырохсот кіламетраў будзе. Безумоўна, цяжка за рулём такую адлегласць пераадолець, асабліва калі з самага ранку альбо позна ўвечары даводзіцца ехаць. Але я ўжо прывык, уцягнуўся. Сёння знайсці свайго пакупніка цяжка. Канкурэнцыя вялікая. Але, як кажуць, хто шукае, той абавязкова знойдзе.


Цікава ведаць

На сённяшні дзень Карэліцкае УКП БАН, усклад якога ўваходзяць Дом быта ў г.п. Карэлічы, комплексны прыёмны пункт у г.п. Мір і 9 комплексных прыёмных пунктаў у сельскай мясцовасці, займае лідзіруючыя пазіцыі сярод прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання насельніцтва рэспублікі і штогод нарошчвае аб’ёмы вытворчасці.

Па выніках работы за 2019 год Карэліцкае УКП БАН занесена на абласную Дошку гонару. Прадпрыемствам выкананы ўсе даведзеныя ключавыя паказчыкі дзейнасці. Выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ і паслуг склала 2137 тысяч рублёў пры плане 1900 тысяч рублёў. Атрымана чыстага прыбытку ў памеры 38 тысяч рублёў. Рэнтабельнасць продажу склала 0,7%. Дасягнутыя паказчыкі з’яўляюцца вынікам штодзённай зладжанай працы калектыву Карэліцкага УКП БАН, у якім працуе 63 чалавекі.

Карэліцкае УКП БАН знаходзіцца ў цесным супрацоўніцтве не толькі з гаспадаркамі і прадпрыемствамі раёна, але і асвойвае новыя рынкі збыту ў розных кутках краіны, прапаноўваючы пакупнікам якасныя тавары асабістай вытворчасці: пасцельныя і сталовыя прыналежнасці, пасцельную бялізну і іншае. Карэліцкія бытавікі – пастаянныя ўдзельнікі буйных выстаў-кірмашоў, сярод якіх абласныя і рэспубліканскія “Дажынкі”, “Еўрарэгіён “Нёман”, “Славянскі базар”.

Напярэдадні прафесійнага свята кіраўніцтва Карэліцкага УКП БАН выказвае работнікам і ветэранам прадпрыемства словы падзякі за добрасумленную працу і адрасуе шчырыя пажаданні здароўя, шчасця і дабрабыту.

Віншуем з узнагародай!

Ганаровай граматай абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў узнагароджана цырульнік Карэліцкага УКП БАН Анастасія КЕРГЕТ;

Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана цырульнік Карэліцкага УКП БАН Маргарыта БУЦКЕВІЧ.

Падрыхтавала Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ідэальнае спалучэнне кошту і якасці Ва ўтульным памяшканні комплексна-прыёмнага пункта агр. Турэц шчырай усмешкай мяне сустракае прыёмшчык заказаў Ала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика