Глядзіце, як гэта было. Спецназавец наўмысна страляе ў журналістку «Нашай Нівы» з 10 метраў. Вiдэа
25.08.2020 18:01
—
Новости Общества
|
Журналістку Адзін з байцоў спыніўся за 10 метраў ад групы журналістаў у сініх камізэльках «Прэса» і прыцэльна стрэліў з агнястрэльнай зброі па Наталлі. ![]() Гэта не быў выпадковы інцыдэнт — як відаць на відэа, якое аказалася ў распараджэнні «Нашай Нівы», баец наўмысна страляў па журналістцы. Увага! У канцы відэа дэманструецца адкрытая рана. Ужо больш за два тыдні Наталля застаецца ў Бальніцы хуткай дапамогі. Ёй ужо правялі адну аперацыю, не выключана, што спатрэбіцца і наступная. Невядома, колькі часу яна будзе вымушаная правесці ў бальніцы. Наталля Лубнеўская напісала заяву з патрабаваннем завесці крымінальную справу па факце нанясення ёй цялесных пашкоджанняў. Першы раз сілавікі ўзялі ў яе тлумачэнні 12 жніўня, другі раз — 21 жніўня. Рэдакцыя перадала следчым відэа, на якім добра відаць стрэл. Аднак крымінальная справа не заведзеная да гэтага часу. «Тэрмін праверкі працягнуты на месяц», — паведамілі Наталлі Лубнеўскай у Фрунзенскім раённым аддзяленні Следчага камітэта. А работнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, якія аглядалі рану, заявілі, што канчатковае заключэнне будзе гатова, толькі калі Наталлю выпішуць з бальніцы. ![]() «Наша Ніва» заклікае праваахоўныя органы сумленна і адказна падысці да выканання сваіх абавязкаў. Ідэнтыфікаваць чалавека з відэа, які, парушаючы закон, страляў па журналістцы, — нескладаная задача для сілавікоў. Яе вырашэнне залежыць толькі ад волі кіраўніцтва Следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў і астатніх сілавых структур. Будзем удзячныя, калі грамадскасць, сведкі, цяперашнія ці былыя байцы сілавых структур дапамогуць ідэнтыфікаваць гэтага чалавека. Баец, які страляе па мірных грамадзянах, мусіць панесці адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналістку «Нашай Нівы» Наталлю Лубнеўскую паранілі гумавай куляй 10 жніўня. |
|