Скураны мяч — пас у Магiлёў. 21.by

Скураны мяч — пас у Магiлёў

04.09.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каманда ФАЦ "Прынёманскi" Акцябрскага раёна горада Гродна стала пераможцай у спаборнiцтвах па футболе сярод дзяцей i падлеткаў "Скураны мяч". Рэспублiканскi фiнал для юнакоў 1997—1998 гадоў нараджэння завяршыўся ў Гомелi.

Другую прыступку занялi хлопчыкi каманды "Агеньчык" горада Маладзечна. Тройку лiдараў замкнулi магiляўчане — каманда "Азёрны". Гаспадары спаборнiцтваў — "Вымпел" — прайгралi ў апошнiм матчы па пенальцi i сталi чацвёртымi.

На ўрачыстай цырымонii закрыцця кожны з удзельнiкаў спаборнiцтваў "Скураны мяч" атрымаў памятны прыз ад арганiзатараў — Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба, а кожнай камандзе ўручаны футбольныя мячы з подпiсамi гульцоў зборнай Беларусi па футболе. Фiналiсты, да таго ж, атрымалi медалi i DVD-плэеры.

У Гомелi вызначаны i лепшыя гульцы гэтых спаборнiцтваў. Магiляўчанiн Павел Паўлючэнка прызнаны лепшым варатаром, Улад Себасцьяновiч з Гродзенскай вобласцi стаў лепшым абаронцам, Яўген Трус з Мiнскай вобласцi — лепшы паўабаронца, гамяльчане Мiкiта Жыла i Андрэй Емяльянаў заслужылi званне лепшых нападаючага i бамбардзiра адпаведна.

У межах гэтых спаборнiцтваў у Гомелi прайшлi таксама спаборнiцтвы па тэхнiцы футбола. Пераможцам у iх названы гамяльчанiн Валянцiн Козел. Яму ўручаны спецыяльны прыз ад Мiнiстэрства спорту i турызму — прафесiйныя буцы.

З 7 па 11 верасня рэспублiканскi этап спаборнiцтваў сярод юнакоў старэйшай узроставай групы пройдзе ў горадзе Магiлёве.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каманда ФАЦ "Прынёманскi" Акцябрскага раёна горада Гродна стала пераможцай у спаборнiцтвах па футболе сярод дзяцей i падлеткаў "Скураны мяч". Рэспублiканскi фiнал для юнакоў 1997—1998 гадоў нараджэння завяршыўся ў Гомелi. Другую прыступку занялi хлопчыкi каманды "Агеньчык" горада Маладзечна. Тройку лiдараў замкнулi магiляўчане — каманда "Азёрны". Гаспадары спаборнiцтваў — "Вымпел" — прайгралi ў апошнiм матчы па пенальцi i сталi чацвёртымi.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика