Карстэн не стамляецца выйграваць
21.09.2009
—
Новости Спорта
|
Спорт-тайм Адзiн залаты i два сярэбраныя медалi заваявалi беларускiя экiпажы на чэмпiянаце Еўропы па акадэмiчным веславаннi, якi завяршыўся 20 верасня ў Брэсце. "Золата" ў двухразовай алiмпiйскай чэмпiёнкi, шасцiразовай чэмпiёнкi свету Кацярыны Карстэн. У фiнальным заездзе ў класе лодак-адзiночак яна паказала вынiк 7 хвiлiн 40,02 секунды. "Серабро" ў чэшкi Мiркi Кнапкавай (7,43,79), "бронза" — у расiянкi Юлii Левiнай.
Сярэбраны медаль чэмпiянату Еўропы заваявала мужчынская чацвёрка парная (Валерый Радзевiч, Кiрыл Лемяшкевiч, Станiслаў Шчарбачэня, Дзянiс Мiгаль). На апошнiх 500 метрах дыстанцыi беларускi экiпаж абышоў палякаў i немцаў, саступiўшы толькi ўкраiнцам — чэмпiёнам свету. Сярэбраныя ўзнагароды заваяваў i экiпаж жаночай васьмёркi, якi на фiнiшы абышоў украiнак i саступiў румынкам. У чэмпiянаце Еўропы узялi ўдзел каля 500 спартсменаў з 32 краiн. За зборную Беларусi на турнiры выступалi 46 атлетаў. Гаспадары выступалi ў 13 з 14 вiдаў праграмы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн залаты i два сярэбраныя медалi заваявалi беларускiя экiпажы на чэмпiянаце Еўропы па акадэмiчным веславаннi, якi завяршыўся 20 верасня ў Брэсце. "Золата" ў двухразовай алiмпiйскай чэмпiёнкi, шасцiразовай чэмпiёнкi свету Кацярыны Карстэн. У фiнальным заездзе ў класе лодак-адзiночак яна паказала вынiк 7 хвiлiн 40,02 секунды. "Серабро" ў чэшкi Мiркi Кнапкавай (7,43,79), "бронза" — у расiянкi Юлii Левiнай. |
|