БАТЭ адолеў Нёман. 21.by

БАТЭ адолеў Нёман

21.09.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У выхадныя прайшлi матчы чарговага,19-га, тура чэмпiянату Беларусi па футболе. Лiдар першынства барысаўскi БАТЭ ў нядзелю ў гасцях узяў верх над гродзенскiм "Нёманам" — 2:1. У складзе пераможцаў вылучылiся Вiталь Радзiвонаў i Дзмiтрый Бага, а ў гаспадароў забiў Дзмiтрый Кавалёнак. У суботу прайшлi астатнiя матчы, вось iх вынiкi: МТЗ-РІПА (Мiнск) — "Гомель" — 4:2, "Вiцебск" — "Дынама"(Мiнск) — 2:3, "Шахцёр" (Салiгорск) — "Днепр" (Магiлёў) — 1:2, "Тарпеда" (Жодзiна) — "Дынама" (Брэст) — 1:2,"Нафтан" (Наваполацк) — "Мiнск" — 1:0, "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — "Смаргонь" — 1:1. Становiшча ў групе лiдараў наступнае: БАТЭ — 44 ачкi, "Дынама" (Мiнск) — 34, "Днепр" — 32, "Нафтан" — 31. Барысаўчане правялi 19 гульняў, iх праследавальнiкi згулялi на адзiн матч болей.

Вiкторыя Паўловiч з "бронзай"

У нядзелю ў нямецкiм Штутгарце завяршыўся чэмпiянат Еўропы па настольным тэнiсе. З прадстаўнiкоў Беларусi лепш за ўсiх выступiла лiдар жаночай зборнай Вiкторыя Паўловiч, якая стала ўладальнiцай бронзавага медаля. У паўфiнальным паядынку Вiкторыя ва ўпартай барацьбе саступiла прадстаўнiцы Германii Ву Цзядуо — 3:4. Для беларускi гэта другi бронзавы медаль кантынентальных першынстваў — першы раз такога поспеху яна дасягнула два гады таму. А пераможцай сёлетняга чэмпiянату стала Ву Джыадуо з Германii, якая разграмiла ў вырашальным паядынку ўкраiнскую спартсменку Маргарыту Пясоцкую — 4:0. У мужчынскiм турнiры наш Уладзiмiр Самоснаў — на чвэрцьфiнальнай стадыi.

Гаварцова i Пучак выйгралi турнiр

Беларускiя тэнiсiсткi Вольга Гаварцова i Таццяна Пучак выйгралi турнiр у кiтайскiм Гуанчжоу. У нядзелю ў фiнальным матчы нашы дзяўчаты абыгралi iнтэрнацыянальны дуэт Кiмiка Датэ Крум (Японiя) — Цянцян Сун (Кiтай) — 3:6, 6:2, 10:8.

Стартаваў чэмпiянат сталiцы па хакеi сярод аматараў

Матчам камандаў "Рубеж" i "Будаўнiк" стартаваў 9-ы чэмпiянат горада Мiнска па хакеi з шайбай сярод аматарскiх камандаў. Перамогу з лiкам 8:3 на арэне хакейнага клуба "Юнацтва-Мiнск" святкавалi хакеiсты "Рубяжа". Паядынку папярэднiчала ўрачыстая цырымонiя адкрыцця турнiру, падчас якой былi прадстаўленыя ўсе 12 камандаў-удзельнiц. Да леташнiх супернiкаў дадалася новая лядовая дружына — "Хакейны кантынент".

Першая шайба 9-га чэмпiянату не прымусiла сябе доўга чакаць. Ужо на 38-й секундзе сустрэчы Iгар Стэфановiч вывеў каманду "Будаўнiк" наперад. "Рубеж" адыграўся ў сярэдзiне першага перыяду, калi лепшы бамбардзiр мiнулага чэмпiянату Андрэй Асташэвiч закiнуў сваю першую шайбу ў гэтым паядынку. Цiкава, што асiсцiраваў яму варатар Вадзiм Пякарскi. Распячатаўшы вароты, каманды разняволiлiся i прадэманстравалi балельшчыкам вiдовiшчны i вынiковы хакей — 11 разоў запальваўся чырвоны лiхтар за варотамi леташнiх фiналiстаў першынства.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя прайшлi матчы чарговага,19-га, тура чэмпiянату Беларусi па футболе. Лiдар першынства барысаўскi БАТЭ ў нядзелю ў гасцях узяў верх над гродзенскiм "Нёманам" — 2:1. У складзе пераможцаў вылучылiся Вiталь Радзiвонаў i Дзмiтрый Бага, а ў гаспадароў забiў Дзмiтрый Кавалёнак. У суботу прайшлi астатнiя матчы, вось iх вынiкi: МТЗ-РІПА (Мiнск) — "Гомель" — 4:2, "Вiцебск" — "Дынама"(Мiнск) — 2:3, "Шахцёр" (Салiгорск) — "Днепр" (Магiлёў) — 1:2, "Тарпеда" (Жодзiна) — "Дынама" (Брэст) — 1:2,"Нафтан" (Наваполацк) — "Мiнск" — 1:0, "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — "Смаргонь" — 1:1. Становiшча ў групе лiдараў наступнае: БАТЭ — 44 ачкi, "Дынама" (Мiнск) — 34, "Днепр" — 32, "Нафтан" — 31. Барысаўчане правялi 19 гульняў, iх праследавальнiкi згулялi на адзiн матч болей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика