Чэмпiянат Беларусi па хакеi чакае рэарганiзацыя. 21.by

Чэмпiянат Беларусi па хакеi чакае рэарганiзацыя

06.10.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня Федэрацыi хакея Рэспублiкi Беларусь (ФХРБ) Уладзiмiр Навумаў унёс на разгляд выканкама федэрацыi прапанову аб рэарганiзацыi чэмпiянату Беларусi.

Плануецца скарацiць экстралiгу да 10 камандаў замест цяперашнiх 14. Пры гэтым прапаноўваецца адмовiцца ад удзелу ў турнiры замежных камандаў — латвiйскiх "Дынама-Юнiёрс" з Рыгi, лiепайскага "Металургса", а таксама ўкраiнскага "Сокала" з Кiева. На думку кiраўнiка ФХРБ, беларускi чэмпiянат цалкам самадастатковы, удзел у iм гасцей стаў неактуальным. Акрамя таго, гэта нявыгадна i ў эканамiчным плане. У прыватнасцi, глядацкая цiкавасць да гульняў адкрытага чэмпiянату Беларусi ў Латвii i Украiне вельмi нiзкая, а выдаткi на паездкi значныя. Плануецца, што па вынiках рэгулярнага сезона 8 камандаў працягнуць барацьбу за медалi нацыянальнага першынства, а два няўдачнiкi разам з лепшымi дружынамi вышэйшай лiгi правядуць пераходны турнiр.

Старшыня ФХРБ таксама паведамiў, што 1 студзеня 2010 года плануецца пачаць продаж бiлетаў на "Матч зорак КХЛ", якi пройдзе ў "Мiнск-Арэне" 30 студзеня. Прычым прадаваць iх будуць не толькi ў беларускай сталiцы, але i ў краiнах, дзе гуляюць хакеiсты клубаў КХЛ — Расii, Фiнляндыi, Швецыi.

Вiктар Кушнароў, "Мiнск—Навiны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Федэрацыi хакея Рэспублiкi Беларусь (ФХРБ) Уладзiмiр Навумаў унёс на разгляд выканкама федэрацыi прапанову аб рэарганiзацыi чэмпiянату Беларусi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика