Слёзы Вікторыі Азаранкі. 21.by

Слёзы Вікторыі Азаранкі

30.10.2009 22:21 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуска Вікторыя Азаранка пасля паражэння ад полькі Агнешкі Радваньскай пакідае выніковага за год турніру ў Досе (Катар).

Радваньска аказалася апошняй суперніцай Вікі ў групе, бо дзве расіянкі — Дынара Сафіна і Вера Званарова — зняліся праз траўмы з турніру.

Перад гэтым матчам у Азаранкі была адна перамога (над Янкавіч) і параза (ад Вазняцкі). І для таго, каб выйсці ў паўфінал трэба было абавязкова перамагаць.

Віка адразу ўзяла падачу суперніцы, але з такой самай хуткасцю аддала і сваю. Тым не менш, было бачна, што наша тэнісістка валодае ініцыятывай. Першы сэт застаўся за ёй з лікам 6:4.

У другім таксама пачынаўся для беларускі бясхмарна. Яна выйгравала з лікам 4:0. Але, як і ў матч з Вазняцкі, нешта сталася Вічынай псіхалогіяй. Прайграла падачу, затым другую, потым пачаліся праблемы з нагой. І вось Азаранка ўжо прайграе сэт — 5:7.

Трэці доўга не пачынаўся, бо беларусцы аказвалі медычную дапамогу — не дапамагло. Віка спачатку не магла дагнаць кароткія мячы. Затым увогуле было бачна, як кожны рух ёй даецца з якім болем.

Беларуска не вытрымлівала, плакала, але не здавалася. Напэўна, тысячы людзей у гэтыя моманты захапляліся мужнасці нашай тэнісісткі. Выйграць у такіх умовах было немагчыма. Пры ліку 1:4 на карысці полькі Віка знялася з матчу.

Такім чынам сітуацыя ў нашай групе выглядае наступным чынам: Елена Янкавіч — 2 перамогі, Каралін Вазняцкі — 2, Вікторыя Азаранка — 1, Агнешка Радваньска — 1.

***

У паўфіналах заўтра Каралін Вазняцкі (№4 WTA) сустрэнецца з Венус Уільямс (№7), а Елена Янкавіч (№8) — з Серэнай Уільямс (№2). Ніводная з чатырох расіянак у паўфінал не трапіла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуска Вікторыя Азаранка пасля паражэння ад полькі Агнешкі Радваньскай пакідае выніковага за год турніру ў Досе (Катар).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика