«Дынама» Мінск – «Дынама» Рыга – 2:1
01.11.2009 21:19
—
Новости Спорта
|
Мінскія «дынамаўцы» ў овертайме перамаглі ў Мінску аднаклубнікаў з Рыгі – 2:1. На 14-й хвіліне лік у матчы адкрыў мінскі канадзец Джэф Плат, на 55-й Марціньш Ціпуліс зраўняў лік, а вырваў перамогу Дзмітры Мялешка на 70-й секундзе овертайму – 2:1. Гэта ўжо трэцяя запар перамога пад кіраўніцтвам новага трэнера Аляксандра Андрыеўскага. Мінчукі атрымліваюць два балы за перамогу ў овертайме, цяпер у нашых 28 балаў і яны дзеляць 8-9-я месцы з «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) у Заходняй канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай лігі. Наступны матч мінчукі правядуць 12 лістапада ў гасцях супраць «Лады». У Мінску яны згуляюць 19 лістапада супраць МВД. У КХЛ цяпер будзе тыднёвы перапынак, звязаны з Кубкам Кар’ялы і Кубкам Палесся. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даціснулі рыжан у овертайме.
|
|