Сівакоў дэбютаваў у Італіі
08.11.2009 23:41
—
Новости Спорта
|
Беларускі паўабаронца Міхаіл Сівакоў правёў першы матч у серыі «А» італьянскага чэмпіянату. Гулец БАТЭ Міхаіл Сівакоў перайшоў у клуб «Кальяры» ў студзені 2009 г., заключыўшы кантракт на 3,5 года. Але ў другім крузе чэмпіянату 2008/2009 ён так ні разу не з’явіўся на полі. У новым сезоне Сівакова некалькі разоў уключалі ў заяўку на матч, але на полі таксама ні разу не выпусцілі. Дэбют прыпаў на 12-ты тур чэмпіянату Італіі: 8 лістапада «Кальяры» дома гуляў з «Сампдорыяй». Міхаіл з’явіўся на полі на другой дададзенай хвіліне другога тайма (90+2), калі сардзінскі клуб вёў у ліку 2:0 (Конці, 85, Матры, 90). Сівакоў замяніў на полі Давідэ Б’яндзіні. Матч так і скончыўся перамогай «Кальяры» – 2:0. Пасля 12-ці тураў «Кальяры» займае 8-е месца з 19 баламі (6 перамог, 1 нічыя, 5 паразаў, баланс мячоў 16—12). На 9-м месцы ідзе «Бары» (4 перамогі, 6 нічыіх, 2 паразы, 11—7, 18 балаў), за які выступае форвард нацыянальнай зборнай Віталь Кутузаў. У нядзелю «Бары» перамог «Ліворна» — 1:0. Кутузаў не гуляў з прычыны траўмы. У наступным туры, 22 лістапада, «Бары» згуляе ў гасцях з «Ромай», а «Кальяры» – у гасцях з «Міланам». У мінулым сезоне «Кальяры» фінішаваў на 9-м месцы, а «Бары» заняў першае месца ў серыі «В» і прабіўся ў эліту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі паўабаронца Міхаіл Сівакоў правёў першы матч у серыі «А» італьянскага чэмпіянату.Гулец БАТЭ Міхаіл Сівакоў перайшоў у клуб «Кальяры» ў студзені 2009 г.,...
|
|