Будзем у 16 лепшых ці не?. 21.by

Будзем у 16 лепшых ці не?

19.11.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускiя гандбольныя клубы, мiнскiя "Дынама" i СКА, правялi першыя матчы 1/16 фiналу ў другiм па значнасцi еўракубку — Кубку ЕГФ (Еўрапейскай гандбольнай федэрацыi). СКА ўдзельнiчае ў турнiры з першага раўнда, i паспеў прайсцi з невялiкай перавагай эстонскую "Пыльву" ды кiпрскi "Страволас". "Бела-блакiтныя" ж, як першы клуб краiны, распачыналi еўракубкавы сезон з Лiгi чэмпiёнаў, але прайсцi там далей не атрымалася. Вымушаны "спуск" у Кубак ЕГФ на пачатку прынёс станоўчыя эмоцыi: турэцкi "Мiлi Пiянга" наўрад цi адпавядаў па сiле нават фарм-клубу дынамаўцаў, i быў разгромлены ўшчэнт.

У 1/16 фiналу абодвум беларускiм клубам дасталiся супернiкi з Францыi: армейцам патрапiўся "Iстр", дынамаўцам "Дзюнкерк". У сёлетнiм чэмпiянаце сваёй краiны, у якiм каманды правялi па восем гульняў, "Iстр" знаходзiцца ў сярэдзiне таблiцы, а вось "Дзюнкерк" замыкае тройку лiдараў. Паводле каментараў спецыялiстаў, апаненты прахадныя, так што нашы клубы небеспадстаўна спадзяюцца на працяг барацьбы. СКА распачынаў у гасцях, гульня аказалася няпростай, i каманда Спартака Мiрановiча саступiла 25:32. -7 — гэта нямала, аднак усё адно, лёс армейцаў вырашыцца ў паядынку ў адказ, якi адбудзецца 22 лiстапада ўжо ў Мiнску.

Дынамаўцы ж праводзiлi стартавы матч у сталiчным Палацы спорту. Правы паўсярэднi каманды Сяргей Ануфрыенка напярэдаднi прызнаўся, што выхад на паркет Палаца спорту для яго не дэбютны, бо ён прыязджаў сюды гуляць у складзе зборнай Украiны. Перамена месца гульнi, натуральна, была для "бела-блакiтных" часовай з'явай, бо тут плануецца праводзiць толькi мiжнародныя матчы, да таго ж у холе падчас гульнi з "Дзюнкеркам" стаяў Кубак чэмпiёнаў, якi заваяваў Сяргей Рутэнка з iспанскiм "Сьюдад-Рэалем". Прычым зрабiў гэта тройчы: у 2006, 2008 i 2009 гадах. Сёлета Сяргей перайшоў у каманду лютага ворага "Сьюдада" — "Барселону", але ўсё выйшла досыць дыпламатычна: прадстаўнiкi "Сьюдад-Рэаля" на прэзентацыi трафея нечакана паабяцалi зрабiць для мiнскага "Дынама" копiю трафея. Не змаглi ўзяць удзел у сустрэчы з-за траўмаў брамнiк Андрэй Шыпенка i лiнейны Максiм Бабiчаў. Дэбют матча прайшоў няспешна, дынамаўцы пастаянна вялi ў лiку, аднак рознiцу iстотна павялiчыць не маглi. У рэшце рэшт дзве запар няўдачы каля чужых варотаў у беларусаў i дакладны кiдок iсландца Оскарсана дапамаглi "львам", якiя ў 2004 годзе дабiралiся да фiналу Кубка выклiку, зраўняць лiк. I тым не менш, намаганнi "бела-блакiтных", а дакладней Дзянiса Рутэнкi, Вiталя Кажанеўскага i Антона Рубiзава дазволiлi да 18-й хвiлiны адарвацца ад французаў на тры мячы — 10:7, i няхай на 23-й хвiлiне Туацi скарацiў рознiцу да аднаго мяча, на перапынак каманды сышлi пры перавазе беларусаў +3. Не абышлося ў першай палове без непрыемнасцяў для гаспадароў: паўсярэднi Марэцiч атрымаў трэцяе выдаленне на дзве хвiлiны, што значыла выдаленне да канца гульнi. Праўда, гэта не перашкодзiла дынамаўцам на старце другога тайма закiнуць тры мячы запар: Рутэнка i Пухоўскi, якi забiў двойчы, увялi "Дынама" ў адрыў 18:12. Але ад 41-й да 48-й хвiлiны настала "паўза" на працягу якой беларусы не закiнулi нiводнага мяча. Толькi надзейная гульня Рапаўца не дазволiла "Дзюнкерку" наблiзiцца, за гэты час толькi няўрымслiвы Оскарсан рэалiзаваў сямiметровы ды двойчы вызначыўся Туацi. Пасля гэтага гаспадары спакойна давялi матч да перамогi 29:24. Самым прадуктыўным у нашай камандзе аказаўся Барыс Пухоўскi, каторы закiнуў 6 мячоў. На рахунку Кажанеўскага, Рутэнкi i Ануфрыенкi — па 5. У "Дзюнкерку" па-за канкурэнцыяй па вынiковасцi быў Оскарсан, якi забiў 12 разоў, з iх 9 з сямiметровых. Цяпер дынамаўцы згуляюць у гасцях, гульня пройдзе 22 лiстапада, у гэты ж дзень згуляе i СКА.

На адзiн дзень раней правядзе свой паядынак у адказ на стадыi 1/16 фiналу Кубка кубкаў Брэсцкi ГК iмя Мяшкова, што прайграў у гасцях дацкаму "Хольстэбра" 23:31.

Арцём Сiзiнцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя гандбольныя клубы, мiнскiя "Дынама" i СКА, правялi першыя матчы 1/16 фiналу ў другiм па значнасцi еўракубку — Кубку ЕГФ (Еўрапейскай гандбольнай федэрацыi). СКА ўдзельнiчае ў турнiры з першага раўнда, i паспеў прайсцi з невялiкай перавагай эстонскую "Пыльву" ды кiпрскi "Страволас". "Бела-блакiтныя" ж, як першы клуб краiны, распачыналi еўракубкавы сезон з Лiгi чэмпiёнаў, але прайсцi там далей не атрымалася. Вымушаны "спуск" у Кубак ЕГФ на пачатку прынёс станоўчыя эмоцыi: турэцкi "Мiлi Пiянга" наўрад цi адпавядаў па сiле нават фарм-клубу дынамаўцаў, i быў разгромлены ўшчэнт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика