Андрыеўскі адмовіўся стаць асістэнтам Захарава ў хакейнай зборнай Беларусі. 21.by

Андрыеўскі адмовіўся стаць асістэнтам Захарава ў хакейнай зборнай Беларусі

20.11.2009 10:02 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўны трэнер хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) Аляксандр Андрыеўскі адмовіўся стаць асістэнтам Міхаіла Захарава ў нацыянальнай зборнай Беларусі.

Пра гэта ён паведаміў 19 лістапада на прэс‑канферэнцыі ў Мінску пасля сканчэння матчу чэмпіянату КХЛ супраць расійскага клуба МУС.

«Міхаіл Міхайлавіч прапанаваў мне быць яго памочнікам. Сёння пасля абеду мы з ім сустракаліся, і я адмовіўся: вельмі шмат працы ў клубе», — сказаў Андрыеўскі.

На прэс‑канферэнцыі раніцай 19 лістапада ў Мінску Захараў паведаміў, што Андрыеўскі згадзіўся быць другім трэнерам зборнай.

Больш за тое, паводле слоў намесніка міністра спорту і турызму Дзмітрыя Шычко, міністэрства ўжо накіравала ў Федэрацыю хакея і клуб «Дынама» лісты з просьбай даць згоду на прызначэнне Андрыеўскага асістэнтам Захарава.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны трэнер хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) Аляксандр Андрыеўскі адмовіўся стаць асістэнтам Міхаіла Захарава ў нацыянальнай зборнай Беларусі.Пра гэта ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика