«Дынама» (Мінск) — «Лада» (Тальяці) — 4:2
07.12.2009 21:46
—
Новости Спорта
|
Серыю з трох хатніх паядынкаў мінскае «Дынама» пачало з перамогі. Каманда Аляксандра Андрыеўскага аказалася мацней тальяцінскай «Лады». Клубы знаходзяцца прыкладна на аднолькавых пазіцыях у чэмпіянаце КХЛ, але ў розных канферэнцыях. Першы перыяд мінчане выйгралі з мінімальным лікам, дзякуючы шайбе Лінтнэра. У другім — Плэт замацаваў перавагу. Тальяцінцы не збіраліся прайграваць без бою. Сцяпан Крываў і Віктар Другаў двойчы паразілі вароты Віталя Коваля. Але зноў пайшла гульня ў «дынамаўскага» лідэра Ханеса Хювенена. Магчыма, яго задзела незапрашэнне ў склад зборнай Фінляндыі, а, магчыма, няўдачы працягвацца доўга не маглі. Менавіта дзве шайбы Ханеса прынеслі мінчанам перамогу — 4:2. Мінскае «Дынама» цяпер мае 40 пунктаў пасля 32 гульняў. У агульным заліку беларусы на Наступную гульню «Дынама» правядзе дома 9 снежня супраць ніжнекамскага «Нафтахіміка». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Серыю з трох хатніх паядынкаў мінскае «Дынама» пачало з перамогі.
|
|