Штанге зарабляе больш, чым трэнеры каманд-удзельніц чэмпіянату свету. 21.by

Штанге зарабляе больш, чым трэнеры каманд-удзельніц чэмпіянату свету

11.12.2009 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за ўсіх зарабляе настаўнік зборнай Англіі Фабіё Капэла — каля 9 мільёнаў еўра за год. Трэнер зборнай Італіі Марчэла Ліпі атрымлівае 3 мільёны еўра, а настаўнік немцаў Ёахім Леў — 2,5 мільёна.

Замыкаюць рэйтынг з 32 спецыялістаў коўчы Уругвая, Паўночнай Карэі і Нігерыі [адпаведна Оскар Табарэс, Кім Ён Хун і Шайбу Амоду – НН], яны зарабляюць ад 125 да 205 тысяч еўра.

Між тым трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге да заканчэння адборачнага цыклу атрымліваў 300 тысяч еўра.

Гэта адпавядае 23‑му месцу ў рэйтынгу трэнераў, якія паедуць на мундыаль. 305 тысяч еўра зарабляе серб Радамір Анціч, піша Еўрарадыё са спасылкай на «Народную газету».

Нагадаем, у канцы лістапада Федэрацыя футбола вырашыла пакінуць Штанге на чале нашай зборнай яшчэ на два гады. Аднак умовы дагавора пакуль не абмяркоўваліся.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика