Чэмпіянат Беларусі па футболе – 2010 пройдзе ў тры колы
23.12.2009 22:52
—
Новости Спорта
|
Чэмпіянат Беларусі па футболе 2010 года пройдзе па новай схеме з удзелам 12 камандаў. Такое рашэнне прынята ў сераду на пасяджэнні выканкама асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Удзельнікі пасяджэння большасцю галасоў прынялі рашэнне, што ў пачатку 12 камандаў вышэйшай лігі правядуць класічны двухколавы турнір – матчы дома і ў гасцях. А затым ў трэцім коле згуляюць міжсабою яшчэ па аднаму разу. Прычым каляндар трэцяга этапу нацыянальнага першынства будзе вызначаны шляхам лёсавання (каб вызначыць, дзе будзе праводзіцца той ці іншы матч – у гасцях ці дома). Прадстаўнікі прызёраў мінулага чэмпіянату – барысаўскага БАТЭ, мінскага «Дынама» і магілёўскага «Дняпра» – выказваліся за правядзенне чэмпіянату ў іншым фармаце. Яны прапаноўвалі спачатку правесці двухколавы турнір, а затым ўдзельнікі павінны былі падзяліцца на дзве шасцёркі і правесці асобныя турніры. Аднак гэта думка не была падтрымана выканкамам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпіянат Беларусі па футболе 2010 года пройдзе па новай схеме з удзелам 12 камандаў.Такое рашэнне прынята ў сераду на пасяджэнні выканкама асацыяцыі «Беларуская...
|
|