Сыман заняў 20-е месца ў спрынце
14.02.2010 23:42
—
Новости Спорта
|
Аляксандр Сыман заняў 20-е месца ў спрынтэрскай гонцы на 10 км, якая прайшла ў Уістлеры 14 лютага ў рамках ХХІ Алімпійскіх гульняў. На двух агнявых рубяжах Сыман ніводнага разу не спудлаваў, тым не менш саступіў пераможцу гонкі французу Венсану Жэ 1 хвіліну 45,7 секунды. Срэбра выйграў нарвежац Эміль Хегле Свендсен (+12,2), бронза у харвата Якава Фака (+14,0). Сяргей Новікаў фінішаваў на 40-м месцы (+2.29,6), Рустам Валіулін – 43-і (+2.35,9), Яўген Абраменка – 49-ы. Усяго стартавалі 88 удзельнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Сыман заняў 20-е месца ў спрынтэрскай гонцы на 10 км,якая прайшла ў Уістлеры 14 лютага ў рамках ХХІ Алімпійскіх гульняў.На двух агнявых рубяжах Сыман...
|
|