Дар’я Домрачава заняла 6-е месца ў мас-старце на 12,5 км. 21.by

Дар’я Домрачава заняла 6-е месца ў мас-старце на 12,5 км

22.02.2010 00:07 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дар’я Домрачава фінішавала шостай у мас-старце на 12,5 км, што прайшоў 21 лютага ў канадскім Уістлеры.

Беларуская біятланістка на чатырох агнявых рубяжах аднойчы спудлавала (на трэцім агнявым рубяжы – стойка) і саступіла алімпійскай чэмпіёнцы Магдалене Нойнер (Германія) 33,6 секунды.

Нойнер, дарэчы, двойчы прамахнулася на агнявых рубяжах.

Нагадаем, што Домрачава выйграла бронзу ў індывідуальнай гонцы. А 6-е месца гэта яе другі асабісты вынік, паказаны на Алімпіядзе.

Срэбра ў нядзелю заваявала расіянка Вольга Зайцава (+5,5), бронза – у немкі Сімоны Хаўсвальд (+7,3).

Беларуска Людміла Калінчык фінішавала 17-й (+1:35,6, 1 промах), Надзея Скардзіна – 22-я (+2:18,6, 1 промах).

Усяго на старт выйшлі 30 біятланістак.

Нагадаем, што ў мас-старце на 15 км Сяргей Новікаў заняў 20-е месца.

У аўторак, 23 лютага, пройдзе эстафета ў біятланістак (пачатак трансляцыі на канале «Лад» у 21:25 паводле мінскага часу),

у пятніцу, 26 лютага, эстафета ў мужчын (21:25 – канал «Лад»)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алімпійскае золата выйграла Магдалена Нойнер.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика