Беларусь – 17-я ў агульным медальным заліку Алімпіяды ў Ванкуверы
01.03.2010
—
Новости Спорта
|
Апошнія ўзнагароды былі разыграныя ў фінале хакейнага турніру, дзе Канада перамагла ЗША з лікам 3:2. Пераможную шайбу ў овертайме закінуў Сідні Кросбі. Наша краіна на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях ў Ванкуверы падзяліла 17-ы радок разам са Славакіяй. У гэтых краін па адным залатым, сярэбраным і бронзавым медалі. Алімпійскім чэмпіёнам у лыжнай акрабатыцы стаў Аляксей Грышын, срэбра ў індывідуальнай гонцы на 20 км заваяваў біятланіст Сяргей Новікаў, бронзу – у гонцы на 15 км біятланістка Дар’я Домрачава. Гэта найлепшы вынік беларусаў за часамі выступлення самастойнай камандай. Алімпійскіх чэмпіёнаў дагэтуль у нас не было, і наогул найлепшым вынікам былі дзве ўзнагароды: у Лілехамеры-1994 – два срэбры, у Нагана-1998 – дзве бронзы. На Алімпіядзе ў Солт-Лейк-Сіці ў 2002 г. у беларусаў была адна бронза, у Турыне–2006 – срэбра. Медальны залік (залатыя, срэбраныя, бронзавыя, у дужках — усяго): Канада стала абсалютным чэмпіёнам па колькасці заваяванага золата (14 узнагарод). Ранейшы рэкорд належаў СССР — 13 медалёў (1976, Інсбрук), які паўтарылі нарвежцы (2002, Солт-Лейк-Сіці). ЗША сабралі рэкордную колькасць усіх медалёў - 37. 1. Канада — 14, 7, 5 (26) 2. Германія — 10, 13, 7 (30) 3. ЗША — 9, 15, 13 (37) 4. Нарвегія — 9, 8, 6 (23) 5. Паўднёвая Карэя — 6, 6, 2 (14) 6. Швейцарыя — 6, 0, 3 (9) 7. Кітай — 5, 2, 4 (11) 8. Швецыя — 5, 2, 4 (11) 9. Аўстрыя — 4, 6, 6 (16) 10. Нідэрланды — 4, 1, 3 (8) 11. Расія — 3, 5, 7 (15) 12. Францыя — 2, 3, 6 (11) 13. Аўстралія — 2, 1, 0 (3) 14. Чэхія — 2, 0, 4 (6) 15. Польшча — 1, 3, 2 (6) 16. Італія — 1, 1, 3 (5) 17. БЕЛАРУСЬ — 1, 1, 1 (3) 17. Славакія — 1, 1, 1 (3) 19. Вялікабрытанія — 1, 0, 0 (1) 20. Японія — 0, 3, 2 (5) 21. Славенія — 0, 2, 1 (3) 21. Харватыя — 0, 2, 1 (3) 23. Латвія — 0, 2, 0 (2) 24. Фінляндыя — 0, 1, 4 (5) 25.Казахстан — 0, 1, 0 (1) 25. Эстонія — 0, 1, 0 (1). * * * Калі ж лічыць па агульнай колькасці ўзнагарод, то Беларусь і Славакія займаюць 19 і 20-е месцы. У Аўстраліі – таксама тры ўзнагароды, але два залатыя медалі. А наогул ўзнагароды заваявалі прадстаўнікі 26 краін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнімі ўладальнікамі алімпійскіх медалёў сталі нарвежац Петэр Нуртуг і хакейная зборная Канады. |
|