Наш супернік – Гандурас
11.03.2010 23:34
—
Новости Спорта
|
У канцы мая нацыянальная футбольная зборная Беларусі правядзе таварыскую гульню са зборнай Гандураса. Галоўны трэнер цэнтральнаамерыканскай дружыны Рэйнальда Руеда зазначыў, што кантракт на матч з беларускай федэрацыяй ужо падпісаны, паведамляе Праўда, на сайце Беларускай федэрацыі футбола такой інфармацыі няма. Але тыдзень таму галоўны трэнер беларусаў Бернд Штанге заявіў, што пры канцы мая нацыянальная зборная правядзе таварыскія матчы з удзельнікамі чэмпіянату свету – 2010. Зборная Гандураса будзе гуляць у Паўднёвай Афрыцы ў адной групе з дружынамі Іспаніі, Швейцарыі і Чылі. Месца правядзення матчу Беларусь – Гандурас яшчэ невядома, аднак свой папярэдні матч зборная Гандураса з камандай Азербайджана плануе згуляць у Аўстрыі (27 мая). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы мая нацыянальная футбольная зборная Беларусі правядзе таварыскую гульню са зборнай Гандураса.
|
|