Мужчынская зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы заваявала Кубак Еўропы па зімніх кіданнях
22.03.2010 12:04
—
Новости Спорта
|
Спаборніцтвы прайшлі 20—21 сакавіка ў французскім Арлі. Паводле інфармацыі прэс‑службы Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, каманда з 12 спартсменаў выступіла ў двух узроставых катэгорыях — дарослыя і моладзь да 23 гадоў. Ва ўласным заліку спартсмены заваявалі 7 медалёў: 3 залатыя, 3 сярэбраныя і 1 бронзавую. У камандным заліку — 2 узнагароды: «золата» ў мужчынскай зборнай і «серабро» ў жаночай да 23 гадоў. Пяць медалёў заваявана ў штурханні ядра. Першую ўзнагароду прынесла 20‑гадовая Алена Грышко, якая дэбютавала на Кубку Еўропы і выступіла ў катэгорыі «моладзь». Грышко адправіла снарад на адзнаку 17 м 66 см і заваявала «золата». Андрэй Міхневіч, які тыдзень таму стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету ў горадзе Доха, у Арлі атрымаў перамогу — 21 м 4 см і ўстанавіў рэкорд кубкаў Еўропы. ’ Надзея Астапчук стала пераможніцай жаночых спаборніцтваў з вынікам 20 м 16 см, а Наталля Міхневіч — сярэбраным прызёрам (19 м 55 см). Другое месца ў штурханні ядра (катэгорыя «моладзь») заняў Сяргей Бахар (17 м 65 см). Другім у кіданні молата сярод мужчын быў дэбютант Кубка Еўропы ў дарослай катэгорыі Юрый Шаюнаў (76 м 30 см). Анастасія Каштанава ў кіданні дыска стала бронзавым прызёрам у катэгорыі «моладзь» — 54 м 65 см. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спаборніцтвы прайшлі 20—21 сакавіка ў французскім Арлі.Паводле інфармацыі прэс‑службы Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, каманда з 12 спартсменаў выступіла ў... |
|