Беларусь і Латвія пакідаюць топ-дывізіён юніёрскага чэмпіянату свету па хакеі
21.04.2010 23:36
—
Новости Спорта
|
21 красавіка ў Бабруйску, ў матчы турніру чатырох зборных за выжыванне, Канада выйграла ў Латвіі 5:1 і разам са Славакіяй захавала месца ў групе наймацнейшых.
Днём раней гаспадары першынства з такім жа лікам саступілі славакам, але яшчэ мелі тэарэтычны шанц застацца ў топ-дывізіёне. Становішча каманд: Канада — 6 балаў (2 матчы; розніца шайб 16-4), Славакія — 6 (2; 9-4), Латвія — 0 (2; 4-9), Беларусь — 0 (4-16). 22 красавіка Канада сустрэнецца са Славакіяй, а Беларусь — з Латвіяй. 23 красавіка ў фінале ў Мінску згуляюць зборныя ЗША і Швецыі.У паўфінале амерыканцы разграмілі фінаў — 5:0, а скандынавы былі мацнейшымі за хакеістаў Расіі — 3:1. Дзмітрый Уласаў, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 красавіка ў Бабруйску, ў матчы турніру чатырох зборных за выжыванне, Канада выйграла ў Латвіі 5:1 і разам са Славакіяй захавала месца ў групе наймацнейшых. Днём... |
|