Сёння — беларускае «Clasico»: «Дынама» Мінск — БАТЭ. 21.by

Сёння — беларускае «Clasico»: «Дынама» Мінск — БАТЭ

11.05.2010 10:33 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 мая пройдуць матчы 9‑га туру чэмпіянату Беларусі па футболе. Галоўны матч туру адбудзецца ў мінскай Кунцаўшчыне, дзе сяміразовыя чэмпіёны Беларусі мінскія дынамаўцы будуць прымаць шасціразовых пераможцаў нацыянальнага чэмпіянату барысаўскі БАТЭ.

Праўда, цяпер фаварытам лічыцца БАТЭ, яны апошнія чатыры гады заваёўвалі залатыя медалі нацыянальнага першынства, і ў сёлетнім сезоне ідуць на першым месцы з 18 баламі. Мінскае «Дынама» займае 4‑ы радок, саступаючы барысаўцам 4 пункты.

Дарэчы БАТЭ ў васьмі турах яшчэ не прапускала.

11 мая (аўторак), стадыён «Дынама‑Юні» ў Кунцаўшчыне (найбліжэйшая станцыя метро — Каменная Горка). Пачатак а 18:00.

Квіткі — 3 000, 5 000, 10 000.

Гэты матч будзе паказаны і па тэлевізары, але канал «Лад» пакажа яго толькі ў 23:55 пасля хакею Беларусь — Славакія.


nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 мая пройдуць матчы 9‑га туру чэмпіянату Беларусі па футболе. Галоўны матч туру адбудзецца ў мінскай Кунцаўшчыне, дзе сяміразовыя чэмпіёны Беларусі мінскія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика